БРАНАВІ́ЦКІ Аляксандр Юльянавіч

(23.3.1914, в. Танежыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 24.7.1975),

бел. вучоны-патафізіёлаг. Чл.-кар. АН Беларусі (1950), д-р мед. н. (1940), праф. (1948). Скончыў Ленінградскі мед. ін-т (1936). З 1941 у Іркуцку, з 1944 у Ін-це агульнай і эксперым. паталогіі, адначасова з 1948 у Маскоўскім стаматалагічным ін-це. З 1950 дырэктар Ін-та тэарэт. медыцыны АН БССР, у 1953—59 у Ін-це аховы мацярынства і дзяцінства, у 1958—63 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па праблемах рэактыўнасці арганізма, шоку, следавых рэакцый у паталогіі, кампенсатарных прыстасаваннях і метадалагічных пытаннях медыцыны.

Тв.:

Экспериментальная терапия некоторых форм гипоксии головного мозга // Компенсаторные приспособления при патологии сердечно-сосудистой системы. Мн., 1966.

т. 3, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бранавіцкі А. Ю. 1/180; 2/348, 390; 3/427; 5/117; 7/122, 475, 485; 8/312, 313; 10/7, 89, 582; 11/47, 77; 12/512, 519, 520

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)