Брады́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Брады́
Р. Брадо́ў
Д. Брада́м
В. Брады́
Т. Брада́мі
М. Брада́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Брады (в., Барысаўскі р-н) 2/379

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Брады (в., Пружанскі р-н) 2/379; 8/586 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

бро́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бро́д брады́
Р. бро́ду брадо́ў
Д. бро́ду брада́м
В. бро́д брады́
Т. бро́дам брада́мі
М. бро́дзе брада́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

брод, ‑у, М ‑дзе; мн. брады, ‑оў; м.

1. Неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, возера, па якім можна перайсці, пераехаць; пераход, пераезд. [Хлопцы] глядзелі, як Мікалай пераходзіў бродам рэчку. Чорны. [Раманенка] добра ведаў брады і без затрымкі пераправіўся цераз рэчку. Шамякін. Па дарозе можна сустрэць доўгія гнілыя брады з жабамі ў стаячай, цвілой вадзе. Сачанка.

2. След, пракладзены на сенажаці, на полі, каб размежаваць участкі. Дзядзька Марцін правёў брод аж да палавіны доўгага і нешырокага шнура. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брод, -у, М -дзе, мн. брады́, -о́ў, м.

1. Неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, возера, зручнае для пераходу, пераезду.

Пераправіцца бродам.

2. След, пракладзены на сенажаці, у полі, каб размежаваць участкі.

Правёў б. да самай ракі.

|| прым. бро́давы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабрадзі́ць 1, ‑браджу, ‑бродзіш, ‑бродзіць; зак.

1. Пахадзіць, паблукаць некаторы час.

2. што. Пракласці брады (у полі, на сенажаці).

пабрадзі́ць 2, ‑бродзіць; зак.

Пабыць у стане браджэння некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)