Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
Бра́гінм., г.п. Бра́гин
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Бра́гінм Bráhin i Brágin n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
«БРА́ГІН»,
жалезакаменны метэарыт, які выпаў у Брагінскім р-не Гомельскай вобл. З 1807 знойдзена 10 экз. агульнай масай 800 кг, зберагліся толькі тры: 2 у Бел. калекцыі метэарытаў (73 і 12 кг) і 1 у калекцыі Расійскай АН (66,5 кг).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ГІН Анатоль Міхайлавіч
(н. 22.4.1909, с. Новая Чыгла Талаўскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
бел. аграхімік. Д-рс.-г.н. (1969), праф. (1970). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1979). Скончыў Варонежскі с.-г.ін-т (1936). З 1949 у БСГА. Навук. працы па тэарэт. асновах выкарыстання сістэм угнаення і павышэння ўрадлівасці ворных глебаў, распрацаваў рэкамендацыі па выкарыстанні ўгнаенняў на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ГІН Аляксей Фёдаравіч
(27.3.1905, в. Бурцава Багародскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 9.10.1941),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партыз. руху на тэр. Мінскай і Палескай абл. у Вял. Айч. вайну. Скончыў Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦКВКП(б) (1940). З ліп. 1940 нам.заг. аддзела, сакратар Мінскага абкома КП(б)Б. З ліп. 1941 сакратар Мінскага падп. абкома КП(б)Б, ствараў падп. райкомы партыі, арганізоўваў партыз. атрады. Пры выкананні задання схоплены гітлераўцамі каля пас. Чырвоная Паляна Любанскага р-на, забіты пры спробе ўцячы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ГІН,
гарадскі пасёлак у Беларусі, цэнтр Брагінскага р-на Гомельскай вобл., на р. Брагінка. За 130 км ад Гомеля, 28 км ад чыг. ст. Хойнікі, аўтадарогамі злучаны з Хойнікамі, Камарынам, Рэчыцай, Лоевам. Знаходзіцца ў зоне ўплыву катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адбываецца дэпапуляцыя (насельніцтва зменшылася з 5,6 тыс.ж. у 1985 да 2,0 тыс.ж. у 1995).
Узнік як дрыгавіцкі горад у зоне збліжэння дрыгавічоў, палян і севяран. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1147. У 1241 ці ў 1242, верагодна, спалены мангола-татарамі. З 1360-х г. у ВКЛ, уласнасць вял. князёў. У 15—17 ст. існаваў Брагінскі замак. У канцы 16—17 ст. належаў Вішнявецкім. У час антыфеадальнай вайны 1648—51 разбураны ўрадавымі войскамі і заняпаў. З 1793 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Рэчыцкага пав. У 1897 у Брагіне 4,3 тыс.ж. З 1926 цэнтр Брагінскага р-на. З 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939 — 4,7 тыс. ж З 28.8.1941 да 23.11.1943 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Брагіне і раёне 8970 чал. Дзейнічала Брагінскае патрыятычнае падполле. У 1969 — 6,7 тыс. жыхароў.
Прадпрыемствы харч. прам-сці, сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, Дом культуры, б-ка, бальніца, паліклініка. Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму, магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бра́гинг.п.Бра́гін, -на м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
напрасткі́, прысл.
Па прамой лініі, самым кароткім шляхам. Мы пайшлі на Брагін не сялом, не па грэблі, а напрасткі, поплавам.Сабаленка.Па сцежачцы, што вілася напрасткі ад лесу і бегла праз поле, павольна пасоўваліся якраз сюды дзве чалавечыя фігуры.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тапто́нікі ’бульбяная каша’ (брагін., Нар. словатв.). Гл. топтанка.