Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
боршч, баршчу́, м.
Вадкая страва, прыгатаваная з буракоў і іншай агародніны.
Апетытны б.
|| ласк.баршчо́к, -шчку́, м.ібо́ршчык, -у, м.
Добры баршчок, ды малы гаршчок (з нар.). Хлопчыку — раз хлеба, два разы боршчыку (з нар.).
|| прым.баршчо́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
боршч (род. баршчу́) м. борщ
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
боршч, баршчу, м.
Негустая страва, прыгатаваная з буракоў, капусты, інш. агародніны і прыпраў. Украінскі боршч. □ У той жа час у Васілёвай хаце ўсе таксама сядзелі за сталом, ўпоцемку сёрбалі боршч.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БОРШЧ,
традыцыйная бел. рэдкая кіслая страва; вядомая і інш.слав. народам. Вараць з квашаных буракоў, квашанай капусты, са шчаўя, з лебяды, грыбоў (Зах. Палессе), баршчэўніку. Боршч гатуюць з мясам, заскварваюць салам, затаўкаюць здорам, забельваюць смятанай. Салодкі боршч з буракоў кісляць сыроваткай, квасам, воцатам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
боршчмкул Bórschtsch m -, róte Rübensuppe
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Боршч ’ежа, суп’; таксама назва раслін. Рус.борщ, укр.борщ, польск.barszcz, чэш.bršť, славен.břšč. Прасл.bъrščь ’расліна Heracleum’ (< *bъrsti̯o‑). Параўн. ст.-інд.bhṭr̥ṣi‑ ’вастрыё’ і некаторыя іншыя і.-е. формы (першапачаткова ’расліна з вострымі лісцямі’). Іншыя версіі не пераконваюць. Бернекер, 109; Фасмер, 1, 198 (там і агляд літ-ры); Слаўскі, 1, 27–28. Махэк₂ (69) выводзіць з асновы *br̥sk‑ ’быць кіслым’ (а таксама думае пра «праеўрапейскае» слова). Версію Махэка падтрымлівае Мяркулава, Очерки, 60–62 (там і агляд форм і праблематыкі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нава́рысты, -ая, -ае.
3 густым наварам.
Н. боршч.
|| наз.нава́рыстасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)