шведскі спартсмен (тэніс). Чэмпіён свету (1976), пераможца турніраў у Уімблдане (1976—80), турніру «Мастэрс» (1979, 1980), адкрытага першынства Францыі (1974—76, 1978—80) у адзіночным разрадзе. У 1977—81 лідэр у рэйтынгу лепшых тэнісістаў свету.
◎ Набарк ’напавер’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё ад польск.na borg ’у крэдыт’ (сярэдневяковае na borg służyć — пры несвоечасовай выплаце грошай, гл. Брукнер, 36), параўн. nabór g ’крэдытаванне’ (Варш. сл.), borgować ’пазычаць’, што ў сваю чаргу з ням.borgen ’тс’. Гл. борг.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
А́МУНДСЕН (Amundsen) Руаль
(16.7.1872, г.Борг, Нарвегія — 1928),
нарвежскі палярны падарожнік і даследчык. У 1903—06 упершыню праплыў Паўн.-Зах. праходам з У на З ад Грэнландыі да Аляскі. На судне «Фрам» адправіўся ў Антарктыку, 14.12.1911 на сабаках дасягнуў Паўд. полюса. Спрабаваў дасягнуць Паўн. полюса дрэйфам на судне «Мод» (1918—21) і самалётам (1925). У 1926 узначаліў 1-ы трансарктычны пералёт праз Паўн. полюс на дырыжаблі «Нарвегія». Загінуў у Баранцавым м., шукаючы экспедыцыю У.Нобіле. Імем Амундсена названы заліў і катлавіна ў Арктыцы, гара, ледавік, мора, заліў і навук. станцыя ЗША у Антарктыдзе.
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч. Т. 1—5. Л., 1936—39;
Перелёт через Ледовитый океан. М.; Л., 1927 (разам з Л.Эльсвартам);
На корабле «Мод»: Экспедиция вдоль северного побережья Азии. М.; Л., 1929;