БО́ГАВА ДРЭ́ВА,

гл. ў арт. Палын.

т. 3, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бо́гаў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бо́гаў бо́гава бо́гава бо́гавы
Р. бо́гавага бо́гавай
бо́гавае
бо́гавага бо́гавых
Д. бо́гаваму бо́гавай бо́гаваму бо́гавым
В. бо́гаў
бо́гавага
бо́гаву бо́гава бо́гавы
Т. бо́гавым бо́гавай
бо́гаваю
бо́гавым бо́гавымі
М. бо́гавым бо́гавай бо́гавым бо́гавых

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КО́ЛДУЭЛ ((Caldwell) Эрскін Прэстан) (17.12.1903, Морленд, ЗША — 11.4. 1987),

амерыканскі пісьменнік. У 1922—26 вучыўся ў Віргінскім ун-це. Друкаваўся з 1930. Сац. праблематыка ў навелах 1930-х г. (зб-кі «Амерыканская зямля», 1931; «Мы жывыя», 1933; «На каленях перад узыходзячым сонцам», 1935, і інш.), аповесцях «Выпадак у ліпені» (1940), «Хлопчык з Джорджыі» (1943; аўтабіягр.). У сац. раманах «Тытунёвая дарога» (1932), «Богава дзялянка» (1933), «Джэні» (1961), «Бліжэй дадому» (1962) паказаў поўнае кантрастаў жыццё амер. Поўдня, праблемы расавай дыскрымінацыі, эканам. няроўнасці. Псіхал. і любоўныя канфлікты ў раманах «Далонь Госпада Бога» (1947), «Начнік» (1952), «Каханне і грошы» (1954), «Грэта» (1955). Творам К. ўласцівы моўны лаканізм, спалучэнне рэаліст. і натуралістычных тэндэнцый, трагічнага з сатыр.-фарсавым. Пад уражаннем паездкі ў СССР і на фронт у 1942 напісаў публіцыстычныя кнігі «Дарога на Смаленск», «Расія змагаецца» і раман пра партыз. рух у Сав. Саюзе «Усю ноч». Аўтар публіцыстычных кніг «Удоўж і ўпоперак Амерыкі» (1964), «У пошуках Біска» (1965), «Апоўдні пасярод Амерыкі» (1976) і інш. На бел. мову паасобныя творы К. пераклалі Я.​Верабей, С.​Дорскі, Я.​Дубовік, В.​Лапацін.

Тв.:

Рус. пер. — Повести и рассказы. М., 1956;

Дженни. Ближе к дому. М., 1963;

Вдоль и поперек Америки. М., 1966.

Літ.:

Яценко В.И. Эрскин Колдуэл. Иркутск, 1967;

Засурский Я.Н. Американская литература XX в. 2 изд. М., 1984.

Е.​А.​Лявонава.

т. 8, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)