блішча́сты, -ая, -ае.

Які мае гладкую, бліскучую паверхню, адбівае прамяні святла.

Блішчастыя гузікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блішча́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. блішча́сты блішча́стая блішча́стае блішча́стыя
Р. блішча́стага блішча́стай
блішча́стае
блішча́стага блішча́стых
Д. блішча́стаму блішча́стай блішча́стаму блішча́стым
В. блішча́сты (неадуш.)
блішча́стага (адуш.)
блішча́стую блішча́стае блішча́стыя (неадуш.)
блішча́стых (адуш.)
Т. блішча́стым блішча́стай
блішча́стаю
блішча́стым блішча́стымі
М. блішча́стым блішча́стай блішча́стым блішча́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

блішча́сты разг. блестя́щий; (отсвечивающий — ещё) лосни́стый, лосня́щийся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блішча́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае гладкую, бліскучую паверхню, які адбівае прамені святла. На чалавеку быў сіні гарнітур, да самай шыі зашпілены на блішчастыя гузікі. Васілёнак. Да ліфта трэба было прабегчы цераз нізкі, прасторны, вылажаны жоўтым блішчастым паркетам хол. Скрыган. Чорная блішчастая машына спынілася ля хаткі Грушкавай маці. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блішча́сты разм. glänzend; strhlend; fnkelnd (які зіхаціць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

лосни́стый разг. блішча́сты, бліску́чы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

glißend

бліску́чы, блішча́сты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Лішча́вы ’гладкі, тлусты’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Утворана ад *блішчавы ’бліскучы’, параўн. бяроз. бліскавы і з чаргаваннем зычных кораня: блішча́сты, блішча́ты, блішча́чы, блышче́чі (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

службо́ва, прысл.

Па службе. Вялы, сыта-блішчасты бегемот агромністай загадкаю ляжыць у басейне, службова ці для пацехі гледачу выставіўшы з вады маленькія, як адмарожаныя, вушы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

але́істы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтрымлівае ў сабе алей, мае прымесь алею. // Які мае некаторыя якасці алею; падобны на алей. Алеістая вадкасць.

2. Блішчасты, глянцавы, як бы пакрыты алеем. Алеісты ліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)