блюз, -а, мн. -ы, -аў, м.

Жанр джазавай музыкі, які адлюстроўвае лад і рытмы павольных лірычных песень амерыканскіх неграў, а таксама парны танец у рытме такой музыкі.

Іграць б.

Танцавальны б.

Музыка ў стылі б.

|| прым. блю́завы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блю́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. блю́з блю́зы
Р. блю́за блю́заў
Д. блю́зу блю́зам
В. блю́з блю́зы
Т. блю́зам блю́замі
М. блю́зе блю́зах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

блюз м., муз. блюз

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блюз муз. блюз, род. блю́за м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Блюз 4/179, 580

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

блюз, ‑а, м.

Журботная лірычная песня амерыканскіх неграў, якая атрымала вялікае пашырэнне як адзін з жанраў джазавай музыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЛЮЗ

(англ. blues ад blue devils меланхолія, журба, смутак),

сольная лірычная песня амер. неграў. Вядомы з 2-й пал. 19 ст. У 1920-я г. сфарміраваўся т.зв. класічны, або гарадскі, блюз. Сярод муз. асаблівасцяў блюза — сінкопы, слізганне, нефіксаваныя паніжэнні ступеняў ладу (т.зв. «блюзавыя» інтанацыі), імправізацыйнасць выканання. Напачатку блюз выконваўся ў суправаджэнні банджа, гітары, пазней — фп. ці інстр. Ансамбля. Станаўленню блюза садзейнічала творчасць негрыцянскага кампазітара У.Хэндзі («Мемфіс-блюз», 1912; «Сент-Луіс-блюз», 1914, і інш.). Сярод выканаўцаў класічнага блюза — Ма Рэйні, Ч.Хіл, Б.Сміт, Д.Унтэрспун. Блюз паўплываў на фарміраванне джаза і поп-музыкі. Элементы блюза выкарыстоўвалі кампазітары Дж.Гершвін (ЗША), М.Равель (Францыя), Э.Кшэнек (Аўстрыя) і інш.

Літ.:

Конен В.Дж. Блюзы и XX век.: Пер. с англ. М., 1980.

т. 3, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

блюз м. муз. Blues [blu:s] m -, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

блюз

(англ. blues, ад blue devils = меланхолія, журба)

1) песня або танец амерыканскіх неграў, якія выконваюцца ў павольным тэмпе;

2) форма джазавай музыкі (гл. джаз) у рытме і манеры выканання гэтай песні (танца).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

блюз

(англ. blues, ад blue delvis = меланхолія, журба)

1) песня або танец амерыканскіх неграў, якія выконваюцца ў павольным тэмпе;

2) форма джазавай музыкі ў рытме і манеры выканання гэтай песні (танца).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)