блытані́на, -ы, ж.

Неразбярыха, нешта заблытанае, няяснае, бесталковае.

Б. ў паказаннях сведкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блытані́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. блытані́на
Р. блытані́ны
Д. блытані́не
В. блытані́ну
Т. блытані́най
блытані́наю
М. блытані́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

блытані́на ж.

1. пу́таница, неразбери́ха; (в мыслях — ещё) ерала́ш м.;

2. (разных понятий) смеше́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блытані́на, ‑ы, ж.

Якая‑н. няправільнасць, няяснасць, якое‑н. непаразуменне. Блытаніна ў вылічэннях. // Што‑н. заблытанае, хаатычна размешчанае. І адразу ж [брыгадзір] нырнуў некуды ў бок, знік за блытанінай груб, жалезабетонных слупоў, сталёвых фермаў, нейкіх вялізных у тры паверхі катлоў. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блытані́на ж. Durcheinnder n -s, Wrrwarr m -s, Verwrrung f -;

уно́сіць блытані́ну Verwrrung stften

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сумбу́р, -у, м.

Поўная неразбярыха, адсутнасць парадку, блытаніна.

У справах цанаваў с.

С. у галаве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́таница блытані́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мешані́на, -ы, ж. (разм.).

1. Сумесь чаго-н. разнароднага.

2. перан. Блытаніна, адсутнасць яснасці ў чым-н.

М. ў галаве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хао́с, -у, м.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: бязмерная прастора, стыхія, што існавала да ўзнікнення свету, зямлі і жыцця на ёй.

2. перан. Беспарадак, неразбярыха; блытаніна.

У пакоі х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

welter [ˈweltə] n. fml (of) сумбу́р, бязла́ддзе; блытані́на, неразбяры́ха, хао́с;

a welter of confused ideas блытані́на ў ду́мках

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)