блу́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. блу́дны блу́дная блу́днае блу́дныя
Р. блу́днага блу́днай
блу́днае
блу́днага блу́дных
Д. блу́днаму блу́днай блу́днаму блу́дным
В. блу́дны (неадуш.)
блу́днага (адуш.)
блу́дную блу́днае блу́дныя (неадуш.)
блу́дных (адуш.)
Т. блу́дным блу́днай
блу́днаю
блу́дным блу́днымі
М. блу́дным блу́днай блу́дным блу́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

блу́дны², -ая, -ае.

Распусны, непрыстойны (разм.).

Блудныя жарты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блу́дны¹, -ая, -ае.

1. Які ходзіць, блукае, не знаходзячы месца, дому.

2. Не прамы, звілісты, дзе лёгка заблудзіць.

Блудная дарога.

3. перан. Не такі, як прынята, не зусім звычайны.

Блудны сын — пра легкадумнага, свавольнага чалавека, які раскаяўся ў сваіх памылках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блу́дны: б. сын блу́дный сын

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блу́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ходзіць, блукае, не знаходзячы месца, дому; невядома чый або зусім нічый. Блудны рой пчол. □ [Міша:] — Мы вось пойдзем, а з лесу, можа, выйдзе блудная карова ды ў бабкі. Сіняўскі. Маладзічка нястомна варыла пяшчотныя ласкі, спадзеючыся прыручыць да ўдовінай хаты блуднага, ваенных часоў, жаніха. Асіпенка. // Які недзе бадзяўся, туляўся і вярнуўся дадому.

2. Не прамы, звілісты, дзе лёгка заблудзіць. Блудная дарога, сцежка.

3. перан. Не такі, які прыняты, не зусім звычайны. [Мароз:] — Вечна ў.. [Шэмета] нейкія блудныя думкі, вечна яму нешта не падабаецца! Лобан.

4. Разм. Які мае адносіны да блуду; распусны, непрыстойны. Бацюшка Дземіян зусім п’яны. Усё цераз стол да паненкі Гані кідаў блудныя жарты. Баранавых.

•••

Блудная авечка гл. авечка.

Блудны сын гл. сын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блу́дны nzüchtig;

блу́дны сын der verlrene Sohn

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

блу́дныйII / блу́дный сын блу́дны сын.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

the prodigal son

блу́дны сын (бібле́йскі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

marnotrawny

марнатраўны; неашчадны;

syn marnotrawny — блудны сын

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прыхі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае схільнасць да чаго‑н. Свае ўласцівасці ўсе людзі маюць. Адны — рыбалку паважаюць.. Другія — ў даміно казла ганяюць. А трэцім — падабаецца спяваць. Трапляюцца й прыхільныя да пляшкі... Корбан.

2. Які выказвае сімпатыі, спагаду да каго‑, чаго‑н., спачувае каму‑н.; добразычлівы. Яму яшчэ не даводзілася мець такіх прыхільных і шчыра зацікаўленых слухачоў. Машара. // Які выяўляе адабрэнне, спагаду, спачуванне. [Вера Андрэеўна] прашапацела каля Рыгора шаўковым халатам, кінула на госця прыхільны позірк. Арабей. Блудны сын, блудны сын! — [бацькавы рукі] сціснулі Стасеву постаць у прыхільным моцным абдымку. Мікуліч.

3. Які выказвае адабрэнне; станоўчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)