◊ хто пыта́е, той не блу́дзіць — посл. язы́к до Ки́ева доведёт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
блудзі́ць, блуджу, блудзіш, блудзіць; незак.
1. Згубіўшы арыенціроўку, хадзіць у пошуках правільнага выйсця. Хто пытае, той не блудзіць.Прыказка.
2. Хадзіць, вандраваць у пошуках чаго‑н.; блукаць. — Вось і ўсё наша жыццё, — сказаў, уздыхнуўшы, старэйшы. — Блудзім па свеце, ходзім па зямлі, ды ўсё не па сваёй.Галавач.Я з вамі, гуслі, блудзіў па свеце, Шукаў я з вамі жыццёвы вырай.Гурло.// Пераходзіць з аднаго на другое (пра вочы, позірк). [Бацька] ляжаў на лаве пры сцяне пад акном, і позірк яго блудзіў па забруджанай мухамі шыбе.Чорны.
3.Разм. Дрэнна паводзіць сябе, распуснічаць. [Кандрат:] — Ці не тая гэта маладзіца, што ўсё лета гаспадара свайго ашуквала ды з Кандратам Парамонавым блудзіла?Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блудзі́ць umhérirren vi (s), herúmirren vi (s); wándern vi (s); vagabundíeren [va-] vi (бадзяцца, вандраваць)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Блудзі́ць. Рус.блуди́ть, укр.блуди́ти, польск.błądzić ’блукаць, блудзіць; грашыць, памыляцца’, чэш.blouditi, ст.-слав.блѫдити, балг.блъдя́, серб.-харв.блу́дити і г. д. Прасл.blǫditi (ітэратыўная форма да blęsti blędǫ ’памыляцца’: ст.-слав.блѧсти блѧдѫ, ст.-рус.блясти бляду і г. д. І.‑е. *bhlendh‑: *bhlondh‑ ’цямнець; вечарэць; змяркацца; бянтэжыць, памыляцца’. Параўн. літ.blandùs ’хмуры’, blañdas ’хмурасць; пацямненне розуму’; blandýtis ’хмурыцца; блукаць’, гоц.blandan ’перашкаджаць, мяшаць’, ст.-в.-ням.blentan ’асляпляць’ і г. д. Слаўскі, 1, 36; Траўтман, 34; Буга, РФВ, 70, 100; Бернекер, 61; Махэк₂, 56–57; Фасмер, 1, 177. Параўн. яшчэ блудзя́га ’хітрун; уцякач’, блу́дны ’бадзяжны (пра скаціну)’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
блудзіць, блукаць
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
заблудзі́цьгл.блудзіць¹.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
праблудзі́ць, ‑блуджу, ‑блудзіш, ‑блудзіць; зак.
Блудзіць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)