БЛО́ХІ

(Aphaniptera, Siphonaptera, Suctoria),

атрад крывасосных насякомых. Каля 1 тыс. відаў, пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 50 відаў. Дарослыя насякомыя — вонкавыя паразіты цеплакроўных жывёл (млекакормячых, птушак) і чалавека. Найб. вядомыя блыха чалавечая (Pulex irritans), блыха кашэчая (Ctenocephalus felis), блыха сабачая (С. canis).

Даўж. цела 0,5—6 мм. Самцы драбнейшыя за самак. Цела пляскатае з бакоў, укрыта хіцінавым покрывам з валаскамі або шчацінкамі. Бяскрылыя. На галаве пара простых вачэй (некаторыя сляпыя). Ротавы апарат колюча-сысучы. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі кормяцца арган. рэшткамі і экскрэментамі блох, дарослыя — крывёй. Многія — пераносчыкі ўзбуджальнікаў чумы, тулярэміі і інш. хвароб, прамежкавыя гаспадары некаторых відаў гельмінтаў. Меры барацьбы: сан.-гігіенічныя, хімічныя.

т. 3, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

блыха́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. блыха́ бло́хі
Р. блыхі́ бло́х
Д. блысе́ бло́хам
В. блыху́ бло́х
Т. блыхо́й
блыхо́ю
бло́хамі
М. блысе́ бло́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

земляныя блохі

т. 7, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАДЗЯНЫ́Я БЛО́ХІ,

гл. Дафніі.

т. 3, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

блыха́, -і́, ДМ блысе́, мн. бло́хі, блох, ж.

Маленькае паразітычнае бяскрылае насякомае.

Шукаць блох (таксама перан.: вышукваць нязначныя недахопы ў чым-н.).

|| памянш. бло́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

|| прым. блышы́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

flea

[fli:]

n.

блыха́ f., pl. бло́хі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Скі́чка ‘блыха’ (смарг., Сл. ПЗБ), skiczkiблохі’ (Арх. Федар.). Утворана ад скікаць, гл. скік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блыха́, ‑і, ДМ блысе; мн. блохі, блох; ж.

Маленькае паразітычнае бяскрылае насякомае; скочка.

•••

Вадзяная блыха — тое, што і дафнія.

Земляная блыха — тое, што і земляная блошка (гл. блошка).

З блыхі рабіць вала гл. рабіць.

Карміць блох гл. карміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перапру́дка ’ператрэсванне ношанай бялізны ў лазні над гарачым вуголлем’, перапру́жываць ’ператрасаць бялізну над вуголлем’ (Нас.), рус. смал. перепру́живать ’тс’. Да пера- (гл.) і пру́дзіць ’вытрэсваць над гарачым вуголлем у лазні блохі і вошы з адзення’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

vermin

[ˈvɜ:rmən]

n., pl. or sing.

1) паразы́ты (бло́хі, блашчы́цы, во́шы)

2) шко́днікі (пацукі́ й мы́шы)

3) нікчэ́мны чалаве́к; збро́д -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)