бласлаўля́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бласлаўля́ю бласлаўля́ем
2-я ас. бласлаўля́еш бласлаўля́еце
3-я ас. бласлаўля́е бласлаўля́юць
Прошлы час
м. бласлаўля́ў бласлаўля́лі
ж. бласлаўля́ла
н. бласлаўля́ла
Загадны лад
2-я ас. бласлаўля́й бласлаўля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бласлаўля́ючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бласлаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да блаславіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блаславі́ць, бласлаўля́ць

1. (перажагнаць) ségnen vt, Ségen spénden;

2. (ухваляць) bílligen vt; séinen Ségen zu etw. (D) gében*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

блаславі́ць, -слаўлю́, -славі́ш, -славі́ць; -славі́м, -славіце́, -славя́ць; -славёны; зак., каго-што.

1. Перахрысціць са словамі малітвы і пажадаць шчасця.

Б. маладых.

2. З добрым пажаданнем накіраваць на што-н.

Б. на подзвігі.

|| незак. бласлаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. блаславе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

благословля́ть несов. бласлаўля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блаславе́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бласлаўляць — блаславіць.

2. Тое, што і благаславенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бласлаўле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бласлаўляць — блаславіць.

2. Тое, што і благаславенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

błogosławić

незак. дабраслаўляць, бласлаўляць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Баславі́ць ’зычыць дабра, шчасця’, баславе́ння, баслаўлёны (КЭС, лаг.). Скарачэнне (гаплалогія, алегра-форма) з благаславі́ць. Таксама скарачэннем з’яўляецца і форма бласлаўля́ць ’благаслаўляць’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Благаслаўля́ць. Рус. благославля́ть, укр. благословля́ти і г. д. Усё запазычана з ст.-слав. благословити, якое з’яўляецца калькай з грэч. εὐλογεῖν. Фасмер, 1, 171; Шанскі, 1, Б, 133; Брукнер, 31; параўн. яшчэ Махэк₂, 55. У народнай мове розныя скарачэнні (параўн. баславі́ць, бласлаўляць). Але Машынскі (Pierw., 85, 316) бачыць у праславянскім (!) *bolgosloviti самастойнае ўтварэнне (не кальку з грэч.!) з іранскімі сувязямі. Вельмі няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)