Блакітныя азёры 2/355; 3/515

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Блакітныя азёры (заказнік) 2/355; 12/53

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«БЛАКІ́ТНЫЯ КА́СКІ» , неафіцыйная назва (па колеры сцяга ААН) Узброеных сіл ААН.

т. 3, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЛАКІ́ТНЫЯ ГО́РЫ

(Blue Mountains),

у Аўстраліі, частка Вялікага Водападзельнага хрыбта. Выш. да 1360 м. Вяршыні пераважна плоскія, схілы моцна расчлянёныя каньёнамі (глыб. да 300—400 м) і далінамі. Складзены з пясчанікаў і вапнякоў; ёсць карставыя пячоры. Вільготныя ўсх. схілы ўкрыты эўкаліптавымі лясамі, у далінах рэк зараснікі дрэвападобных папарацяў, на сухіх зах. схілах — участкі саваннаў. Нац. парк — Блу-Маўнтынс. Турызм.

т. 3, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЛАКІ́ТНЫЯ АЗЁРЫ,

ландшафтны заказнік рэсп. значэння на тэр. Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Створаны ў 1972 для аховы унікальнага і надзвычай маляўнічага ўзгорыста-азёрнага прыроднага комплексу ў Беларускім Паазер’і. Пл. 1,5 тыс. га (1996).

Рэльеф — складаная сістэма озавых градаў і камавых узгоркаў, якія перамяжоўваюцца запоўненымі вадой глыбокімі ўпадзінамі. На тэр. заказніка Балдуцкая група азёраў, адметных глыбокімі катлавінамі і чыстай вадой. Лясы паўд.-таежныя хваёвыя і яловыя, пераважаюць бары і ельнікі-зеленамошнікі кіслічнага, чарнічнага, бруснічнага, верасовага, арляковага тыпаў. На вяршынях вял. узгоркаў трапляюцца лішайнікавыя хвойнікі, у падлеску — ядловец і бружмель. На невял. участках растуць бяроза павіслая, асіна, дуб, вяз. У флоры заказніка 538 відаў вышэйшых раслін, у т. л. каля 40 рэдкіх ахоўных відаў, адзінае на Беларусі месца, дзе растуць меч-трава звычайная, цюльпан лясны і чарнакорань голы.

т. 3, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

блакі́тны, -ая, -ае.

Светла-сіні.

Блакітныя вочы.

Край блакітных азёр.

|| наз. блакі́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блакі́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. блакі́тны блакі́тная блакі́тнае блакі́тныя
Р. блакі́тнага блакі́тнай
блакі́тнае
блакі́тнага блакі́тных
Д. блакі́тнаму блакі́тнай блакі́тнаму блакі́тным
В. блакі́тны (неадуш.)
блакі́тнага (адуш.)
блакі́тную блакі́тнае блакі́тныя (неадуш.)
блакі́тных (адуш.)
Т. блакі́тным блакі́тнай
блакі́тнаю
блакі́тным блакі́тнымі
М. блакі́тным блакі́тнай блакі́тным блакі́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гу́ста-блакі́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гу́ста-блакі́тны гу́ста-блакі́тная гу́ста-блакі́тнае гу́ста-блакі́тныя
Р. гу́ста-блакі́тнага гу́ста-блакі́тнай
гу́ста-блакі́тнае
гу́ста-блакі́тнага гу́ста-блакі́тных
Д. гу́ста-блакі́тнаму гу́ста-блакі́тнай гу́ста-блакі́тнаму гу́ста-блакі́тным
В. гу́ста-блакі́тны (неадуш.)
гу́ста-блакі́тнага (адуш.)
гу́ста-блакі́тную гу́ста-блакі́тнае гу́ста-блакі́тныя (неадуш.)
гу́ста-блакі́тных (адуш.)
Т. гу́ста-блакі́тным гу́ста-блакі́тнай
гу́ста-блакі́тнаю
гу́ста-блакі́тным гу́ста-блакі́тнымі
М. гу́ста-блакі́тным гу́ста-блакі́тнай гу́ста-блакі́тным гу́ста-блакі́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ды́мчата-блакі́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ды́мчата-блакі́тны ды́мчата-блакі́тная ды́мчата-блакі́тнае ды́мчата-блакі́тныя
Р. ды́мчата-блакі́тнага ды́мчата-блакі́тнай
ды́мчата-блакі́тнае
ды́мчата-блакі́тнага ды́мчата-блакі́тных
Д. ды́мчата-блакі́тнаму ды́мчата-блакі́тнай ды́мчата-блакі́тнаму ды́мчата-блакі́тным
В. ды́мчата-блакі́тны (неадуш.)
ды́мчата-блакі́тнага (адуш.)
ды́мчата-блакі́тную ды́мчата-блакі́тнае ды́мчата-блакі́тныя (неадуш.)
ды́мчата-блакі́тных (адуш.)
Т. ды́мчата-блакі́тным ды́мчата-блакі́тнай
ды́мчата-блакі́тнаю
ды́мчата-блакі́тным ды́мчата-блакі́тнымі
М. ды́мчата-блакі́тным ды́мчата-блакі́тнай ды́мчата-блакі́тным ды́мчата-блакі́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

жамчу́жна-блакі́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жамчу́жна-блакі́тны жамчу́жна-блакі́тная жамчу́жна-блакі́тнае жамчу́жна-блакі́тныя
Р. жамчу́жна-блакі́тнага жамчу́жна-блакі́тнай
жамчу́жна-блакі́тнае
жамчу́жна-блакі́тнага жамчу́жна-блакі́тных
Д. жамчу́жна-блакі́тнаму жамчу́жна-блакі́тнай жамчу́жна-блакі́тнаму жамчу́жна-блакі́тным
В. жамчу́жна-блакі́тны (неадуш.)
жамчу́жна-блакі́тнага (адуш.)
жамчу́жна-блакі́тную жамчу́жна-блакі́тнае жамчу́жна-блакі́тныя (неадуш.)
жамчу́жна-блакі́тных (адуш.)
Т. жамчу́жна-блакі́тным жамчу́жна-блакі́тнай
жамчу́жна-блакі́тнаю
жамчу́жна-блакі́тным жамчу́жна-блакі́тнымі
М. жамчу́жна-блакі́тным жамчу́жна-блакі́тнай жамчу́жна-блакі́тным жамчу́жна-блакі́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)