Берало́з ’ракіта, Salix fragilis L.’ (Яшкін). Назвы для Salix часта маюць у другой частцы *‑loza, *‑loz. Параўн. бел. вербалоз, укр. верболіз, верболоз, верболоза, краснолоз, чернолоза, чорнолоз і г. д. Мяркуем, што бел. берало́з — гэта скажонае вербалоз (вербало́з > *бервалоз > берало́з), у якім адбыліся метатэзы зычных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

берало́з Ракіта Sálix fragílis L., зараснік «жоўтай лазы» (Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)