Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
белазо́ры, ‑ая, ‑ае.
Абл. Светлы (пра вочы). Вочы белазорыя Упіваюць сінь.Глебка.Перад ім [Уладзікам], як жывы, стаяў.. Хмялевіч — вуграваты, асмуглы твар, белазорыя ўважлівыя вочы.Крапіва./упаэт.ужыв.Белазорае бабіна лета ў гародчыку расцвіло.Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ВЯНЯ́ВА»,
прыватнаўласніцкі герб, якім на Беларусі, Украіне, у Польшчы і Літве карысталіся каля 80 родаў, у т. л.Белазоры, Длугашы, Ляшчынскія, Мэнжыкі. На залатым полі чорная галава зубра з залатым кальцом у ноздрах; клейнод — над прылбіцай з каронай палова залатога каранаванага льва з мячом у правай лапе. Вядомы з пач. 14 ст. У час знаходжання на троне караля польск. і вял. князя літ.Станіслава Ляшчынскага (1704—09, 1733) герб «Вянява» выкарыстоўваўся як элемент у дзярж. сімволіцы Рэчы Паспалітай.