безмало́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
безмало́чны |
безмало́чная |
безмало́чнае |
безмало́чныя |
| Р. |
безмало́чнага |
безмало́чнай безмало́чнае |
безмало́чнага |
безмало́чных |
| Д. |
безмало́чнаму |
безмало́чнай |
безмало́чнаму |
безмало́чным |
| В. |
безмало́чны (неадуш.) безмало́чнага (адуш.) |
безмало́чную |
безмало́чнае |
безмало́чныя (неадуш.) безмало́чных (адуш.) |
| Т. |
безмало́чным |
безмало́чнай безмало́чнаю |
безмало́чным |
безмало́чнымі |
| М. |
безмало́чным |
безмало́чнай |
безмало́чным |
безмало́чных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
МАРГАРЫ́Н (франц. margarine),
штучна прыгатаваны цвёрды харч. тлушч. Па знешнім выглядзе, каларыйнасці, засваяльнасці арганізмам блізкі да сметанковага масла.
Атрымліваюць эмульгаваннем сумесі саламасу (гідрагенізаваны алей, рыбін тлушч; гл. Гідрагенізацыя), жывёльных тлушчаў, какосавага і інш. алеяў з вадой, малаком (цалкам ці часткова сквашаным), смакавымі і пахучымі дабаўкамі, фарбавальнікамі. Вырабляюць М. малочны і кулінарны, ці безмалочны. Малочны М. (сметанковы, сталовы, экстра і інш.), які мае 82—84% тлушчу, спажываюць у ежу, а таксама выкарыстоўваюць ў кулінарыі ў асн. для выпечкі (перашкаджае чарсцвенню мучных вырабаў). Кулінарны М. паводле паходжання зыходнай сыравіны падзяляюць на раслінны (напр., гідратлушч) і камбінаваны (найб. пашыраны маргагуселін — сумесь 70% гідратлушчу, 20% свінога шмальцу, 10% алею, араматызаваная алейнай выцяжкай цыбулі). Выкарыстоўваюць для смажання, тушэння, прыгатавання фрыцюру, выпечкі кандытарскіх вырабаў.
На Беларусі асн. вытворцы М. — Мінскі маргарынавы завод і Гомельскі тлушчавы камбінат.
К.В.Фамічэнка.
т. 10, с. 107
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)