бга́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бга́ю бга́ем
2-я ас. бга́еш бга́еце
3-я ас. бга́е бга́юць
Прошлы час
м. бга́ў бга́лі
ж. бга́ла
н. бга́ла
Загадны лад
2-я ас. бга́й бга́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бга́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Бгаць ’гнуць, мяць, камячыць’. Рус. бгать, укр. бга́ти. Цёмнае слова. Паводле адной версіі, усх.-слав. *бъгати < гъбати (да слав. gъb‑ ’гнуць’). Бернекер, 366; Міклашыч, 82; Праабражэнскі, 1, 192. Патабня (РФВ, 4, 125) і Ільінскі (РФВ, 62, 254) параўноўваюць бгати з ст.-інд. bhujáti ’гне’, гоц. biugan, ням. biegen ’гнуць’ (параўн. яшчэ Траўтман, 39). Некаторыя заўвагі Фасмер, 1, 140.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сабга́таць ’скамячыць’ (Янк.), сабга́каць ’зжаваць’ (Сл. ПЗБ). Да бгаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вабга́ць ’уціснуць, умясціць’ (Касп.). Да бгаць. Словаўтварэнне можна тлумачыць, відаць, аналогіяй з вапхаць ’умясціць, уціснуць’. Параўн. рус. зах.-бранск. вабгать ’уціснуць, скласці’, укр. бгати ’складваць, упіхваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абжа́ ’аглобля ў сасе’ (Касп.). Рус. паўн. обжа, обга, рус. курск. вобжа ’тс’, польск. obdza ’тс’ (Ці не сюды ж польск. obdza, obza ’вяроўка, шнур для прывязі жывёлы напашы’?), ст.-рус. обьжа ’мера зямлі’. Лат. abža ’аглобля’ з паўн.-бел. ці рускага. Па адной версіі < *o‑bъg‑ja ’гнутая’ да бгаць (гл.) — Патабня, РФВ, 5, 124; Ільінскі, РФВ, 62, 256, па іншай < *ob‑jъg‑ja да іга (гл.) — Мікала, IF, 26, 295; Далабко, ZfslPh, 3, 129–130; Турска, SFPS, 5, 115. Першая этымалогія выклікае пярэчанні фанетычнага характару. Супраць рэканструкцыі ‑bъg‑ сведчаць рускія формы обежь, обежка і ст.-рус. обьжа (Турска, там жа, 114). Другая этымалогія таксама мае свае цяжкасці фанетычнага характару: ‑bj‑ у ob‑jъg‑ja павінна было даць blʼ (Далабко, там жа, 129). Заўвага Далабка аб тым, што слова абжа як арэальна абмежаванае ўзнікла адносна позна, пасля таго як завяршыўся пераход bj > blʼ, непрымальная, бо ў тым жа слове рэалізаваўся пераход gj > ž (ці, можа, у апошнім выпадку адбылася субстытуцыя?). Варбот (Балто-слав. иссл., 42–48) суадносіць як генетычна тоесныя абжа і абза (гл.), зыходзячы з прасл. obьza/obьža (< *obьzja) ’луска’ (літ. ìžti лушчыцца’, išaiža ’шалупінне’) і верагоднасці семантычнага развіцця ад лыкавай вяроўкі (лыка) і скуранога рэменя (скуры) да часткі драўлянай сельскагаспадарчай прылады. Для прыняцця гэтай этымалогіі даводзіцца прызнаць існаванне шэрага семантычных пераходаў і дэрывацыйных пераўтварэнняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)