баяні́стка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. баяні́стка баяні́сткі
Р. баяні́сткі баяні́стак
Д. баяні́стцы баяні́сткам
В. баяні́стку баяні́стак
Т. баяні́сткай
баяні́сткаю
баяні́сткамі
М. баяні́стцы баяні́стках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

баяні́стка ж. баяни́стка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баяні́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да баяніст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баяні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на баяне².

Трыа баяністаў.

|| ж. баяні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баяни́стка баяні́стка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛЯСУ́Н (Святлана Лаўрэнцьеўна) (н. 27.12.1949, в. Рыжкаўка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. баяністка, педагог. Засл. арт. Беларусі (1987). Скончыла Бел. кансерваторыю (1974, клас М.Солапава), з 1976 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. З 1980 салістка і канцэртмайстар групы баянаў Дзярж. акад. нар. аркестра Беларусі імя І.​Жыновіча. Яе творчасці характэрны віртуознасць, эмацыянальнасць, своеасаблівая інтэрпрэтацыя твораў розных эпох, стыляў і жанраў. Аўтар рэдакцый для баяна з аркестрам і першы выканаўца канцэртаў Р.​Шчадрына (фінал 1-га фп. канцэрта), А.​Мдывані, А.​Клеванца, Э.​Наско, С.​Хвашчынскага, твораў малой формы Я.​Глебава, В.​Малых, А.​Рашчынскага, М.​Сіраты, у т. л. напісаных спецыяльна для яе. Выступае ў складзе дуэта і трыо баяністаў. Запісала на Бел. радыё праграмы апрацовак для баяна бел. і рус. нар. музыкі, творы муз. класікі. Лаўрэат I Рэсп. (Мінск) і V Усесаюзнага (Масква) конкурсаў артыстаў эстрады (абодва 1974).

М.​А.​Казінец.

т. 9, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)