баяві́к², баевіка́, мн. баевікі́, баевіко́ў, м.

Член узброенай групоўкі, што ўваходзіць у тэрарыстычную арганізацыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баяві́к¹, баевіка́, мн. баевікі́, баевіко́ў, м.

Жанр кінафільма з бойкамі, гвалтам, перастрэлкамі, пагоняй і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баяві́к

‘кінафільм’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. баяві́к баевікі́
Р. баевіка́ баевіко́ў
Д. баевіку́ баевіка́м
В. баяві́к баевікі́
Т. баевіко́м баевіка́мі
М. баевіку́ баевіка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

баяві́к

‘член узброенай групоўкі’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. баяві́к баевікі́
Р. баевіка́ баевіко́ў
Д. баевіку́ баевіка́м
В. баевіка́ баевіко́ў
Т. баевіко́м баевіка́мі
М. баевіку́ баевіка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

баяві́к, -ка́ м., в разн. знач. боеви́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баяві́к, баевіка, м.

1. Член рабочай баявой дружыны ў 1905–1907 гадах. [Астапчык:] — Яго [лектара] заўсёды група нашых маладых баевікоў эскартуе — туды і назад, да самой хаты. Машара.

2. Кінафільм, які карыстаецца асаблівым поспехам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баяві́к м

1. разм (паўстанец, змагар) Kämpfer m -s, -;

2. (фільм, спектакль і да т. п.) Knǘller m -s, - і -s; Rißer m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

боеви́к баяві́к, род. баевіка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

thriller [ˈθrɪlə] n. сенсацы́йны рама́н або́ фільм, баяві́к; тры́лер;

a thriller writer а́ўтар баевіко́ў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bojowiec

м. гіст. член баявой арганізацыі; баявік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)