башта

Том: 1, старонка: 208.

img/01/01-208_1039_Башта.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Башта́ ’агарод у полі’. Гл. башта́н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Башта ’гаўптвахта, турма; вежа’ (Нас.); у ст.-бел. з XV ст. (Булыка, Запазыч.; Нас. гіст.; Гіст. лекс., 115). Рус. (XVI ст.) башта, укр. ба́шта (з XVI ст.). Запазычанне з зах.-слав. моў: польск. baszta, чэш. bašta < італ. bastia. Бернекер, 45; Брукнер, 18; Фасмер, 1, 139; Шанскі, 1, Б, 64; Махэк₂, 47–48; Рыхардт, Poln., 33; Рудніцкі, 92. Да еўрапейскіх форм гл. яшчэ MESz, 1, 256 (венг. bástya, там і літ-pa); Клюге, 55. Гіст. лекс., 115, і Булыка, Запазыч., 39, тлумачаць гэта слова як германскае па паходжанню. Першакрыніцай запазычання ням. Bastéi (!) з фанетычных меркаванняў ва ўсякім выпадку быць не можа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́шта Каланча; вежа; турма (Грыг. 1850, Нас., Нас. АУ, Чуб. 88).

Башта Царская, Багуслаўская, Пятніцкая ў Смаленскай сцяне (Грыг. 1850).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Башта Т. М. 3/473, 475; 8/516

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Башня ’чатырохвугольны стог пад страхой’ (ДАБМ, 879). Укр. башня (у XVII ст.) ’вежа’. Запазычанне з рус. ба́шня ’вежа’, якое з’явілася ў XVI ст. як пераафармленне старога башта (гл.). Да рус. слова параўн. Фасмер, 1, 139; Шанскі, 1, Б, 64. Параўн. бакшта і башта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́хта ’гаўптвахта’ (Нас.), рус. дыял. ба́хта ’турма’, укр. дыял. ба́хта ’вежа’. Рудніцкі (89) лічыць, што гэта слова паходзіць ад ба́шта (гл.). Але хутчэй ба́хта < аба́хта. Параўн. укр. (вядомае з XVII ст.) аба́хта ’гаўптвахта’, оба́хта (< ням. Hauptwacht).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Башта́н ’агарод у полі’ (Яшкін), ’калгасны агарод’ (Лысенка, ССП). Рус. башта́н ’бахча’ (< укр.), укр. башта́н ’тс’. З тур.-перс. bostan ’агарод’. Бернекер, 77; Фасмер, 1, 139. Параўн. Шанскі, 1, Б, 64; Рудніцкі, 92. Форма башта́ ’бахча’ (Яшкін) узнікла кантамінацыяй слоў башта́н і бахча́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бахча́ Агарод у полі (Ветк.). Тое ж башта́н (Віл., Ів. ЛіМ, 6 лютага, 1968, Рэч.), башта́ (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Ба́кшта ’гаўптвахта, турма; вежа’ (Нас.). Ст.-бел. бакшта з XVI ст. (Нас. гіст.; Булыка, Запазыч.), ст.-укр. бакшта ’тс’. Запазычанне з літ. bakšta, bókštas ’вежа’ (< польск. baszta; у літ. мове вельмі частае спалучэнне ‑kšt‑). Гл. Эндзелін, ИОРЯС, 17, 111; Фрэнкель, 30, 52; Непакупны, Мовознавство, 1970 (6), 32–33, Baltistica, 1972, 7 (1), 105. Параўн. ба́шня, ба́шта. Бакшта ’вялікі куфаль для піва’ (Шаўцоў, Спрадвечнае, 45), мусіць, метафарызацыя слова бакшта ’вежа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)