Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Батла́чык, батланчык ’расліна батлачык, Alopecurus L.’ (Кіс., 13). Рус.батлачи́к ’Alopecurus; Sagittaria sagittifolia; Trapa natans (таксама батла́чик, мадлачи́к, батманцу́к, батманчук, батлан, батланцук і г. д., гл. Мяркулава, Очерки, 134), укр.батлачик, батлачок ’Alopecurus’. Мяркулава, там жа, лічыць, што ўсё гэта запазычанне з тат. мовы (тат. назва для вадзяных арэхаў Trapa natans — batmancьq < batman ’гаршчок’). Для варыянта батланчык параўн. укр. і паўд.-рус.батланцук, якія адлюстроўваюць, відаць, адпаведную цюрк. форму. Не выключаецца, што батланчык — кантамінацыя форм тыпу батлачык і батланцук. Назва, відавочна, сапраўды з цюрк. моў. Але можна даць і іншую этымалогію. Усё гэта расліны, што растуць у вадзе, каля вады і наогул там, дзе ёсць вільгаць. Параўн. яшчэ ўкр. назвы для балотных траў: батлау́к, батлаву́к, батлау́ка. Таму як крыніцу можна лічыць і тур.batak, bataklık ’балота, багна’. Батлау́к (> батлак, батлачик) можа паходзіць ад тур.bataklık otu ’балотная расліна’.
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 50 відаў. Пашыраны ва ўмераных і халодных паясах і ў гарах тропікаў. На Беларусі 5 відаў Л.: лугавы (A. pratensis), каленчаты (A. geniculatus), роўны (A. aequalis), мышахвоснікападобны (A. myosuroides), трысняговы (A. arundinaceus). Трапляюцца пераважна на лугах.
Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травы выш. 20—120 см з прамастойнымі ці каленчата-прыўзнятымі сцёбламі. Лісце плоскае, вузкае, шурпатае. Суквецце — мяцёлка. Каласкі сціснутыя з бакоў, аднакветныя. Плод — зярняўка. Кармавыя расліны.