баска́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. баска́к баска́кі
Р. баска́ка баска́каў
Д. баска́ку баска́кам
В. баска́ка баска́каў
Т. баска́кам баска́камі
М. баска́ку баска́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

баска́к м., ист. баска́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баска́к ист. баска́к, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баска́к, ‑а, м.

Гіст. У перыяд татарскага нашэсця — прадстаўнік ханскай улады і зборшчык даніны. Гаворыць паданне: па травах зялёных Па жвірыстых сцежках, па пульхнай раллі Татары к баскаку з натоўпам палонных Дзяўчыну-красуню ў няволю вялі. Ляпёшкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАСКА́К

(цюрк.),

у сярэднія вякі прадстаўнік мангольскага хана, які кіраваў захопленай тэрыторыяй і меў шырокія паўнамоцтвы. На Русі з’явіліся ў сярэдзіне 13 ст., збіралі даніну, вялі ўлік насельніцтва, кантралявалі дзейнасць мясц. улады. Баскакі мелі ваен. атрады, якія душылі выступленні заваяванага насельніцтва супраць мангола-татарскага панавання.

т. 2, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Баскак, байскай, бойскак, боскакбаскак, прадстаўнік ханскай улады, зборшчык даніны’ (ужо ст.-бел.; Булыка, Запазыч.). Рус. баска́к, укр. баска́к, польск. baskak. Запазычанне з цюрк. моў. Параўн. чагат. baskak. Праабражэнскі, 1, 18; Фасмер, 1, 131. Больш верагоднай здаецца версія пра запазычанне з тат. моў (ст.-тат. баскак). Гл. Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 19; Шанскі, 1, Б, 51–52.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

баска́к

(цюрк. baskak)

прадстаўнік ханскай улады і зборшчык даніны ў падначаленых народаў у перыяд татара-мангольскага нашэсця.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)