баруздзі́ць

баруздзіць нешта незразумелае і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. барузджу́ баруздзі́м
2-я ас. баруздзі́ш баруздзіце́
3-я ас. баруздзі́ць баруздзя́ць
Прошлы час
м. баруздзі́ў баруздзі́лі
ж. баруздзі́ла
н. баруздзі́ла
Загадны лад
2-я ас. баруздзі́ баруздзі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час баруздзячы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Баруздзі́ць трызніць; блюзніць, вярзці’ (Касп.). Рус. дыял. бару́зди́ть ’шумець’, барузди́ть ’быць неспакойным (аб вадзе)’, бару́здить ’трызніць; блюзніць’, борозда́ ’сварлівы чалавек, які выклікае беспарадак’, борозди́ть ’муціць ваду; перашкаджаць; блюзніць, вярзці; гаварыць незразумела’ (акрамя асноўных значэнняў: ’араць, баранаваць і да т. п.’). Гл. СРНГ. Калі гэта не нейкае гукапераймальнае ўтварэнне, то, відаць, звязана з слав. borzda, borzditi (усх.-слав. борозда́ і г. д.). Як семантычную паралель параўн. баразні́ць ’баранаваць; блюзніць, вярзці’ (Др.-Падб., 21) < баразна́. Парафін. яшчэ ўкр. (зах.) бороздити ’перашкаджаць каму-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буруздзі́ць ’вярзці лухту, парушаць парадак, каламуціць’ (Касп.). Гл. баруздзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баразні́ць ’блюзніць, вярзці’ (Др.-Падб.), таксама ’баранаваць’. Першае значэнне, бясспрэчна, звязана з другім. Усё да баразна́. Як семантычную паралель гл. баруздзі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)