барс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйная драпежная жывёліна сямейства кашэчых з плямістай поўсцю.

Снежны б.

|| прым. ба́рсавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́рс

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ба́рс ба́рсы
Р. ба́рса ба́рсаў
Д. ба́рсу ба́рсам
В. ба́рса ба́рсаў
Т. ба́рсам ба́рсамі
М. ба́рсе ба́рсах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

барс м. барс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

барс зоол. барс, род. ба́рса м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

барс, ‑а, м.

Буйны драпежнік сямейства катоў з плямістай поўсцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БА́РС,

леапард (Panthera pardus), драпежная млекакормячая жывёла сям. каціных. Пашыраны ў Афрыцы (няма толькі ў Сахары), у Малой, Пярэдняй, Сярэдняй і Паўд. Азіі. Жыве ў глухіх трапічных, субтрапічных і мяшаных лясах, на горных схілах і раўнінах, у саваннах, зарасніках па берагах рэк.

Даўж. цела да 180 см, хваста да 110 см, маса звычайна 32—40, зрэдку да 100 кг. Самкі меншыя за самцоў. Цела выцягнутае, ногі кароткія. Поўсць густая, пушыстая. Афарбоўка жоўтая або рыжая з чорнымі плямамі. Нараджае 1—3 дзіцянят. Корміцца пераважна капытнымі, а таксама птушкамі і грызунамі. Ахоўваецца. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.

т. 2, с. 317

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

барс м заал rbis m -ses, -se, Schneleopard m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

барс

(цюрк. bars)

тое, што і леапард.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Барс1барс’. Рус. барс (з XVI ст.), укр. барс (з XVIII ст.). Запазычанне з цюрк. bars, pars ’тыгр, пантэра, рысь’. Фасмер, 1, 128 (там і літ.); Шанскі, 1, Б, 48.

Барс2 ’барсук’ (Інстр. II). Відавочна, форма, што ўзнікла скарачэннем з барсу́к (гл.). Такая ж самая з’ява і ў літ. мове, дзе barsas ’тс’ < bars(i)ùkas (гл. Фрэнкель, 1, 35).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

снежны барс

т. 15, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)