баро́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. баро́ўскі баро́ўская баро́ўскае баро́ўскія
Р. баро́ўскага баро́ўскай
баро́ўскае
баро́ўскага баро́ўскіх
Д. баро́ўскаму баро́ўскай баро́ўскаму баро́ўскім
В. баро́ўскі (неадуш.)
баро́ўскага (адуш.)
баро́ўскую баро́ўскае баро́ўскія (неадуш.)
баро́ўскіх (адуш.)
Т. баро́ўскім баро́ўскай
баро́ўскаю
баро́ўскім баро́ўскімі
М. баро́ўскім баро́ўскай баро́ўскім баро́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

БАРО́ЎСКІ Каспар

(1785, Гродзеншчына — 1854),

бел. жывапісец. У 1801—07 вучыўся ў Ф.Смуглевіча. У 1811—12 працаваў настаўнікам малявання ў Мінскай гімназіі, з 1813 — у Беластоку. У 1835 напісаў абразы для касцёла ў в. Вял. Эйсманты (Свіслацкі р-н). Аўтар шматлікіх бытавых замалёвак, у тым ліку «Гарадская харчэўня», «Цыганы» і інш.

т. 2, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРО́ЎСКІ Ісаак Юльевіч

(18.11.1921, Віцебск — 5.3.1991),

бел. жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1941). Працаваў у жанры партрэта і пейзажа. Творы адметныя сакавітым колерам, пластычнасцю кампазіцыі. Сярод работ: партрэты Ц.Ц.Тарасава, Ц.А.Каваленкі, В.Л.Парахневіча, прафесара І.Л.Саснавіка, мастака Г.Ф.Шутава, партыз. камандзіра Д.Ф.Райцава, даяркі Г.Е.Нікалаевай, «Медсястра» (усе 1967—70), старшыні калгаса М.І.Каца (1975); «Маладая калгасніца» (1978), урача-псіхіятра В.А.Анішчанкі (1981), настаўніцы М.К.Ждан (1991); пейзажы «Пасля навальніцы», «Куток Віцебска», «Ралля», «Ля возера», «Восень»; нацюрморты «Астры», «Хлеб» (усе 1991); кампазіцыя «Пэн Ю.» (1988——89) і інш.

М.Л.Цыбульскі.

т. 2, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРО́ЎСКІ Анатоль Мікалаевіч

(н. 12.5.1942, в. Крушнікі Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. пісьменнік. Скончыў Мазырскі пед. ін-т (1967). Друкуецца з 1963. Аўтар зб-каў апавяданняў і аповесцяў «Каліна пад акном» (1987), «Азірніся ў каханні» (1994), дзе ўздымае вострыя маральна-этычныя праблемы. Герой аповесці «Бронік-афганец» (нап. 1990) вяртаецца з афганскай вайны ў чарнобыльскую зону, змагаецца з раўнадушшам чыноўнікаў, каб дамагчыся праўды, памагчы людзям. Барацьба лесніка за захаванне прыроды для нашчадкаў — тэма аповесці «Княжабор» (нап. 1991). Аўтар кніг нарысаў «Надзейная змена» (1980), «Цвітуць над Прыпяццю сады» (1987, з Ю.Герасіменкам, на рус. мове).

І.У.Саламевіч.

т. 2, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРО́ЎСКІ

(Borowski) Леан (27.6.1784, Піншчына — 4.4.1846),

польскі літаратуразнавец. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Паставах. У 1807—11 выкладчык паэтыкі і рыторыкі ў Свіслацкай гімназіі. З 1811 у Вільні, у 1821—32 праф. Віленскага ун-та. Аўтар працы «Заўвагі аб паэзіі і рыторыцы ў сэнсе іх падобнасці і розніцы» (1820), у якой асудзіў мёртвыя каноны класіцызму і крайнасці рамантызму. Заклік Бароўскага выкарыстоўваць у паэзіі нар. песні і паданні знайшоў водгук у творчасці А.Міцкевіча, Я.Чачота і інш. прадстаўнікоў «віленскай рамантычнай школы». Перакладаў на польск. мову творы Мальера, Дж.Мільтана, Дж.Байрана. Як член т-ва шубраўцаў друкаваўся ў іх газеце «Wiadomości brukowe» («Вулічныя навіны»).

А.В.Мальдзіс.

т. 2, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)