Барздэ́ (прысл.) ’няўцям’ (Клім.: Мыні й барздэ́, шо Ко́ля там міг бы бу́ты). Не вельмі яснае слова. Марыць, першапачаткова абазначала ’хутчэй’ і звязана з бардзе́й, барздзе́й, барджэ́й, баржджэ́й ’хутчэй’ (ад бо́рзды ’хуткі’, бо́рзда ’хутка’). Значэнне ’няўцям’ магло развіцца, напр., з такіх сказаў: Яму няўцям, а мне барзджэ́й (няўцям). Але паколькі ў гэтай палескай гаворцы оканне, то зыходзіць трэба з *барздэ(й) ад польск. барзо, бардзо ’вельмі’ (bardzo, barzo, гл. пад ба́рзо).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыблі́зіць, ‑бліжу, ‑блізіш, ‑блізіць; зак.

1. каго-што. Прысунуць, перамясціць блізка да каго‑, чаго‑н. — У цябе тут нічога няма?.. [Сіла Прохаравіч] прыблізіў свой твар да самага твару Пеціка. Навуменка. // перан. Зрабіць адпаведным інтарэсам, патрабаванням каго‑, чаго‑н.; непасрэдна звязаць з кім‑, чым‑н. Прыблізіць літаратуру да жыцця. Прыблізіць навучанне студэнтаў да практыкі камуністычнага будаўніцтва.

2. што. Зрабіць больш блізкім у часе, паскорыць наступленне чаго‑н. І Вадап’ян усімі сродкамі стараецца баржджэй прыблізіць тую часіну, калі ён паставіць свой дом на гэтым вось пляцы. Колас. Думаць прымусіць аб заўтрашнім дні, каб камунізма прыблізіць пару. Чарнушэвіч.

3. каго-што. Дапусціць блізкія адносіны з сабой; уключыць у лік прыбліжаных. Не, Гарбачоў не баяўся, што яму не ўдасца зноў прыблізіць да сябе Люсю. Шашкоў. [Пілсудскі] прыкмеціў беглага паручніка і прыблізіў да сябе. Новікаў.

4. каго-што. Зрабіць больш блізкімі, зразумелымі адзін аднаму. Просьба, асабліва такі зварот, нібы прыблізілі Косцю да Марынкі. Шыцік.

5. што. Зрабіць падобным да чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rather

[ˈræðər]

adv.

1) лепш; баржджэ́й, хутчэ́й

I would rather go today than tomorrow — Я лепш пайшо́ў бы сёньня, чым за́ўтра

He is stupid rather than honest — Ён хутчэ́й дурны́, чы́мся сумле́нны

2) больш адпаве́дна, лепш ка́жучы

late last night or rather early this morning — по́зна ўчо́ра ўначы́, ці, лепш ка́жучы, сёньня з са́май ра́ніцы

3) ве́льмі, даво́лі

rather good — до́сыць до́бры

4) наадваро́т

The sick man is no better today, rather, he is worse — Хво́раму сёньня ня лепш, а наадваро́т, горш

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

first

[fɜ:rst]

1.

adj.

1) пе́ршы

2) найвышэ́йшы (го́лас у му́зыцы)

in the first place — перш, найпе́рш; перш-на́перш, спача́тку, у пе́ршую чаргу́

(the) first thing — як мага́ ране́й

first thing in the morning — як мага́ ране́й

2.

adv.

1) перш; ране́й, найпе́рш

First bring (me) the coffee — Пе́рш прынясі́ мне ка́ву

2) упершыню́, пе́ршы раз

3) хутчэ́й, баржджэ́й

3.

n.

1) пе́ршы -ага m., пе́ршая f., pl. пе́ршыя

2) пе́ршае ме́сца ў спабо́рніцтве або́ ко́нкурсе

3) пача́так -ку m.

the first of storm — пача́так навальні́цы

4) найвышэ́йшы го́лас або́ інструмэ́нт, які́ бярэ́ гэ́ты го́лас

at first or at the first — спача́тку

from first to last — ад пе́ршага да апо́шняга

from the first — ад са́мага пача́тку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)