бардзю́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бардзю́р бардзю́ры
Р. бардзю́ра бардзю́раў
Д. бардзю́ру бардзю́рам
В. бардзю́р бардзю́ры
Т. бардзю́рам бардзю́рамі
М. бардзю́ры бардзю́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бардзю́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Шлячок, які абрамляе край шпалераў, тканіны і пад., а таксама наогул паласа, невысокае ўзвышэнне, якое абрамляе што-н.

Язмінавы б.

|| прым. бардзю́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бардзю́р м. бордю́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бардзю́р, ‑а, м.

Шлячок, які абрамляе край тканіны, вырабаў з тканіны, шпалераў. Бардзюр для шпалераў. // Паласа дэкаратыўных раслін, якая абрамляе плошчы, пляцоўкі, тратуары; скульптурныя аздабленні сцен і інш. У прагалінах між кустоўя бэзу, нізкіх падстрыжаных бардзюраў з язміну нам відна нізіна колішняга прыгараду, забудаваная новымі дамамі з чырвонымі дахамі, з антэнамі на іх. Скрыган.

[Фр. bordure.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАРДЗЮ́Р

(франц. bordure ад bord край),

1) крывыя або прамыя палосы, якія абрамляюць малюнак, тэкст і інш. 2) У дарожным будаўніцтве — вузкія палосы (бартавыя камяні, пліты), якія аддзяляюць праезную частку дарогі ад абочын, тратуараў і інш. 3) У дэкаратыўным садаводстве — паласа бардзюрных (нізкіх) раслін па контуры клумбы, газона, рабаткі, уздоўж жывых агароджаў, дарожак для стварэння маляўнічых кветкавых кампазіцый. Бывае просты — пасадка шыр. 1—2 м з 1—2 відаў раслін, размешчаных радамі або ў шахматным парадку, і складаны — шыр. 2,5—5 м з некалькіх відаў раслін. Для бардзюраў выкарыстоўваюць адна- і шматгадовыя нізкарослыя (сцылы, крокусы, бурачок скальны, лабелія, эрынус і інш.), сярэднярослыя (касачы, астыльба гібрыдная, флёксы, самшыт вечназялёны і інш.), высакарослыя (дэльфініумы, астры кітайскія, барбарысы і інш.) расліны.

т. 2, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бардзю́р м Brte f -, -n, Bordüre f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бардзю́р

(фр. bordure, ад bord = край, мяжа)

1) шляк, які абрамляе край тканіны, шпалер і інш;

2) паласа дэкаратыўных раслін з боку плошчы, пляцоўкі, тратуара.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Бардзю́р ’абрамленне, кайма і г. д.’ Рус. бордю́р (з XVIII ст.), укр. бордю́р. Новае запазычанне (напэўна, праз рус. мову) з франц. bordure ’тс’ (а гэта вытворнае ад bord ’край’). Фасмер, 1, 193; Шанскі, 1, Б, 167.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бардзю́р

(фр. bordure, ад bord = край, мяжа)

1) шляк, які абрамляе край тканіны, шпалер і інш.;

2) паласа дэкаратыўных раслін узбоч плошчы, пляцоўкі, тратуара.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

бордю́р бардзю́р, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)