баразнава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. баразнава́ты баразнава́тая баразнава́тае баразнава́тыя
Р. баразнава́тага баразнава́тай
баразнава́тае
баразнава́тага баразнава́тых
Д. баразнава́таму баразнава́тай баразнава́таму баразнава́тым
В. баразнава́ты (неадуш.)
баразнава́тага (адуш.)
баразнава́тую баразнава́тае баразнава́тыя (неадуш.)
баразнава́тых (адуш.)
Т. баразнава́тым баразнава́тай
баразнава́таю
баразнава́тым баразнава́тымі
М. баразнава́тым баразнава́тай баразнава́тым баразнава́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

баразнава́ты боро́здчатый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баразнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Пакрыты барознамі, баразёнкамі. Баразнаватая паверхня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баразнава́ты durchfrcht, gefrcht, frchig; бат. gerefelt, gerllt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Дрэвагрыз баразнаваты 4/424—425 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

боро́здчатый баразнава́ты, разо́рысты; раўчукава́ты; (морщинистый) маршчы́ністы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДРЭВАГРЫ́ЗЫ (Lyctidae),

сямейства жукоў падатр. рознаедных. Каля 100 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей, найб. у тропіках. Шкоднікі драўніны і вырабаў з яе. На Беларусі часцей трапляецца Д. баразнаваты, або лінейны (Lyctus linearis).

Даўж. 2,5—5 мм. Цела прадаўгаватае, зверху пляскатае, бурае. Пярэдняспінка з прытупленымі вугламі, з шырокай падоўжнай баразёнкай пасярэдзіне. Надкрылы з тонкімі кропкавымі баразёнкамі і тонкімі валаскамі. Лапкі 5-членікавыя з рэдукаваным першым членікам; вусікі з 2-членікавай булавой. Лічынкі бязногія, белыя. Развіваюцца ў сухой драўніне, якой кормяцца лічынкі і жукі. Пракладваюць хады ў драўніне і ператвараюць яе паверхневыя слаі ў парахню.

Дрэвагрыз баразнаваты.

т. 6, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛЫВУНЦЫ́ (Dytiscidae),

сямейства водных насякомых атр. цвердакрылых. Каля 2500 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Некат. віды знішчаюць лічынак камароў-крывасмокаў, інш. — малявак рыб. На Беларусі каля 100 відаў. Найб. трапляюцца балацянік буры (Colymbetes fuscus), падводнік выразнакрапінкавы (Coelambus impessopunctatus), паласкун баразнаваты (Acilius sulcatus), П. аблямаваны (Dytiscus marginalis), ціннікі аблямаваны (Ilybius fuliginosus) і чорны (I. ater) і інш. У Чырв. кнізе Беларусі 2 віды: П. найшырэйшы (D. latissimus) і глейнік невядомы (Rhantus incognitus).

Даўж. да 5 см. Цела авальнае, чорнае, інш. раз з жоўтымі плямамі або палосамі, верх крапінкавы або шчыгрынаваны. Галава шыр., вусікі 11-членікавыя, ніткападобныя. Брушка з 14 сегментаў. Заднія ногі доўгія, плавальныя, пярэднія кароткія, хапальныя. Дыхаюць паветрам, якое ўтрымліваюць пад надкрыламі. Драпежнікі. Развіццё з поўным ператварэннем. Акукліваюцца ў глебе паблізу вады.

С.​Л.​Максімава.

Плывунцы: 1 — плывунец аблямаваны; 2 — паласкун баразнаваты; 3 — ціннік чорны; 4 — глейнік невядомы; 5 — плывунец найшырэйшы (а — самец, б — самка).

т. 12, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)