Бараві́ца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Бараві́ца
Р. Бараві́цы
Д. Бараві́цы
В. Бараві́цу
Т. Бараві́цай
Бараві́цаю
М. Бараві́цы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бараві́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бараві́ца бараві́цы
Р. бараві́цы бараві́ц
Д. бараві́цы бараві́цам
В. бараві́цу бараві́цы
Т. бараві́цай
бараві́цаю
бараві́цамі
М. бараві́цы бараві́цах

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бараві́ца, ‑ы, ж.

Лясная трава, якая расце па нізкіх мясцінах і па берагах баравых азёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Баравіца (в.) 2/131; 5/582 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Баравіца (радовішча буд. пяскоў, Іванаўскі р-н) 5/32

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БАРАВІ́ЦА,

вёска ў Беларусі, у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр сельсавета і акц. т-ва «Бераснёўскае». За 10 км на ПнУ ад г.п. Кіраўск, 77 км ад Магілёва, 35 км ад чыг. ст. Бярэзіна, на шашы Магілёў—Бабруйск. 790 ж., 229 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. Сувязі.

т. 2, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ІВАНО́Ў»

(«Iwanow»),

кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партызан Бярэзінскага, Бялыніцкага і Клічаўскага р-наў Магілёўскай вобл. 25—26.8.1943 у Вял. Айч. вайну. Праводзілася сіламі 700-га ахоўнага палка, узводаў жандармерыі, сапёрнага і музычнага, аператыўнай групы, спец. аўтакалоны для вывазу нарабаванай маёмасці і с.-г. прадукцыі. Мэта аперацыі: разгром партыз. фарміраванняў у раёне в. Дулебы, захоп ураджаю і вываз насельніцтва з вёсак Баравіца, Дулебы, Заброддзе, Задор’е, Курганне, Несцяроўка, Печы, Рубеж, Уюноўка, размешчаных на Пд ад шашы Беразіно—Бялынічы. У ходзе аперацыі сустрэчнымі баямі партыз. атрады палкоў 113, 121 і 208-га разграмілі аўтакалону, нанеслі адчувальныя страты карнікам. Аперацыя правалілася, партызаны абаранілі насельніцтва ад рабавання і знішчэння.

У.І.Пасэ.

т. 7, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)