ба́нджа

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ба́нджа ба́нджа
Р. ба́нджа ба́нджа
Д. ба́нджа ба́нджа
В. ба́нджа ба́нджа
Т. ба́нджа ба́нджа
М. ба́нджа ба́нджа

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ба́нджа нескл., ср., муз. ба́нджо

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́нджа, нескл., н.

Струнны шчыпковы музычны інструмент амерыканскіх нетраў. Акампанемент у складзе банджа, кастаньетаў і некалькіх гітар прайграў уступ усім вядомай песні. Скрыпка.

[Англ. banjo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Банджа (муз. інструмент) 6/168

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БА́НДЖА (англ. banjo),

струнны шчыпковы інструмент. Напачатку мела драўляны, пазней метал. корпус у выглядзе бубна са скураной (цяпер пластыкавай) мембранай, доўгую шыйку з грыфам без ладоў (цяпер з ладамі), галоўку з калкамі, 4—9 жыльных (пазней металічных) струн. Гук рэзкі, востры, з шаргаценнем, хутка згасае, здабываецца пераважна плектрам. Завезена з Зах. Афрыкі ў ЗША каля 17 ст. Выкарыстоўвалася для акампанементу і сольнай ігры, пазней у традыц. джазе. У канцы 19 — пач. 20 ст. з’явіліся разнавіднасці банджа — пікала, тэнар, бас і яго мадыфікацыі — банджа-укулеле, банджа-мандаліна, банджа-гітара (падобныя да банджа колькасцю струн і настройкай).

Банджа.

т. 2, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ба́нджа

(англ. banjo)

струнны шчыпковы музычны інструмент амерыканскіх неграў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ба́нджо муз. ба́нджа нескл., ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

banjo [ˈbændʒəʊ] n. ба́нджа (музычны інструмент)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

СІ́ГЕР ((Seeger) Піт) (н. 3.5.1919, г. Нью-Йорк),

амерыканскі спявак, кампазітар, паэт. Выканаўца блюзаў, спірычуэл, балад, антыфаш. песень, песень пратэсту (пад уласны акампанемент на банджа ці гітары). Узначальваў рух за адраджэнне амер. нар. песні. У рэпертуары таксама песні рас. кампазітараў і рус. нар. песні. Здымаўся ў кіно. Складальнік зб. амер. нар. песень, аўтар падручніка «Як іграць на 5-струнным банджа» (2-е выд. 1954).

К.М.Г.Сігбан.

т. 14, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

banjo

[ˈbændʒoʊ]

1.

n., pl. -jos or -joes

ба́нджа n.

2.

v.i.

гра́ць на ба́нджа

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)