Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
бана́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Пальмападобная трапічная расліна, а таксама яе мучністы салодкі плод.
Збор бананаў.
|| прым.бана́навы, -ая, -ае.
Бананавыя плантацыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бана́н, -на, собир. -ну м., бот.бана́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бана́нбот.бана́н, -на и собир. -ну м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бана́н, ‑а, м.
1. Шматгадовая пальмападобная трапічная расліна сямейства бананавых.
2. Мучністы салодкі плод гэтай расліны. [Хлопчык] часта бегаў.. [у лес], каб сцягнуць какосавы арэх, банан і іншыя добрыя рэчы.Маўр.
[Ісп. banano, banana.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАНА́Н
(Musa),
род кветкавых раслін сям. бананавых. Больш за 40 відаў. Радзіма — трапічная Азія, Акіянія, Паўн. Аўстралія. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных краінах. На Беларусі вырошчваецца ў аранжарэі Цэнтр.бат. саду АН. Найб. вядомыя банан райскі (Musa paradisiaca), дэсертны (Musa sapientum), тэкстыльны, або абака (Musa textilis), японскі (Musa basjoo) і інш.
Шматгадовыя дрэвападобныя травяністыя расліны з магутным карэнішчам, пакарочаным сцяблом і несапраўдным трубчастым ствалом выш. да 15 м, які ўтвараюць похвы лістоў. Лісце даўж. да 6 м, суцэльнае. Кветкі звычайна аднаполыя, няправільныя, сабраныя ў звіслы складаны колас. Плады буйныя, рабрыстыя, падоўжаныя серпападобныя або кароткія авальныя ягады (ядомыя, маюць цукар, крухмал, бялкі, таніды і карацін), з іх гатуюць алкагольныя і кандытарскія вырабы, кансервы і інш.харч. прадукты, з лісця вырабляюць валакно — т.зв. манільскую пяньку. Лек. (у пладах і кветках ёсць антыбіётыкі; слабіцельны, страўнікавы, антыдыябетычны і антыгельмінтны сродак), кармавыя і дэкар. Расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бана́н
1. (плод) Banáne f -, -n;
2. (дрэва) Banánenbaum m -(e)s, -bäume
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бана́н
(парт. banan, ад афр. banam)
травяністая расліна сям. бананавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, а таксама мучністы салодкі плод гэтай расліны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
Бана́н. Рус.бана́н, укр.бана́н. Новае запазычанне з зах.-еўрап. моў (мабыць, праз рус. мову, дзе гэта слова было ўжо ў XVIII ст., гл. Шанскі, 1, Б, 31), дакладней, з франц.banane (а гэта з banam у мове баконго). Ням. (таксама ісп.) мова як пасрэднік дала б форму *банана (ж. р.; Фасмер, 1, 120). Да гісторыі слова гл. яшчэ Локач, 18; Клюге, 48; MESz, 1, 236–237 (там і іншая літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Banáne
f -, -n бана́н
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)