Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Туршкане́нна ‘хутка’ (Мат. Гом.). Няясна, відаць, выводзіцца з *туршком (гл. турхаць), аналагічна да штуршком ‘адным рухам’ (штуршок, ад штурхаць, гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. страшэ́нна. Аднак незвычайнае спалучэнне зычных сведчыць пра магчымы балцкі ўплыў, параўн. літ.tùrškinti ‘рваць, драць’, turškineti ‘плюхаць’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Baltic
[ˈbɔltɪk]1.
adj.
1) балты́йскі
Baltic Sea — Балты́йскае мо́ра
the Baltic coast — Балты́йскае ўзьбярэ́жжа
2) ба́лцкі
Baltic languages (tribes) — ба́лцкія мо́вы (плямёны)
2.
n.
ба́лцкая мо́ўная гру́па
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ту́ргаць (тургаці) ‘тузаць, торгаць’: оз́муц душу будуц рваци тургаци (Кітаб Луцкевіча). Параўн. польск.turgać ‘няроўна цягнуць’, turgnąć ‘кульнуць, пакаціць’. Непалаталізаваны варыянт да турзаць (гл.) выклікаў меркаванне пра балцкі ўплыў, што ставіць пад сумненне Лаўчутэ (Балтизмы, 149). Борысь (654) польск.turgać ‘качаць бялізну’ выводзіць з *tr̥kati ‘стукаць’, роднаснага літ.tùrktereti ‘стукаць, грукаць’. Варыянтнасць вакалізму кораня слова, параўн. торгаць1, торзаць, тырзаць (гл.), сведчыць, хутчэй за ўсё, пра анаматапеічны характар слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трахна́1, трахня́ ‘мятая салома, адходы ад кулёў’ (дзісн., Бір.; паст., глыб., смарг., Сл. ПЗБ); ‘дробная салома’ (Сцяшк.), сюды ж трахні́ца ‘тс’, ‘пацяруха’ (паст., Сл. ПЗБ). Паводле распаўсюджання і акцэнтуацыі, канстатуецца балцкі ўплыў (Грынавяцкене і інш., Балто-слав. сб. М., 1972, 379). Параўн. літ.trakniaĩ ‘мятая салома, салома на страху’. Вярэніч (Междунар. конф. балтистов, 142) лічыць балтыйскае паходжанне недастаткова аргументаваным і дапускае славянскія аналогіі. Паводле ЕСУМ (5, 666), звязана з укр.тряхнути́ ‘трасянуць’, польск.trąchnąć ‘тс’, адпаведна з трэсці, трусіць і траха́ць, гл.