Балтыйскія мовы 2/113—114; 4/394; 7/285, 432; 8/557; 9/407, 578

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БАЛТЫ́ЙСКІЯ ПРАЛІ́ВЫ,

гл. Дацкія пралівы.

т. 2, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЛТЫ́ЙСКІЯ МО́ВЫ,

група індаеўрапейскіх моў. Адны з найб. архаічных; добра захоўваюць стараж. індаеўрап. моўную аснову. Паводле структуры найб. блізкія да славянскіх моў. Падзяляюцца на ўсходнюю (сучасныя літоўская мова і латышская мова) і заходнюю (мёртвыя мовы — старажытнапруская мова, яцвягаў мова і куршская) групы. Некаторыя даследчыкі дапускаюць існаванне ў мінулым трэцяй — верхнедняпроўскай групы. Адзначалася тэндэнцыя (у пэўнай ступені захоўваецца і цяпер) фарміравання асобнай латгальскай мовы на аснове ўсх.-латышскага дыялекту.

У наш час арэал пашырэння балтыйскіх моў у асн. абмяжоўваецца тэр. Літвы і Латвіі. У мінулым вобласць, дзе жылі балцкія народы і плямёны, была ў некалькі разоў большая, пра што сведчаць шматлікія назвы рэк і азёраў (гідранімія), нас. пунктаў, урочышчаў (тапанімія і мікратапанімія) у тых рэгіёнах, дзе цяпер балты не жывуць; пісьмовыя звесткі і запазычанні з балтыйскіх моў у інш. мовах. Арэал балцкай гідраніміі ахоплівае частку Беларусі, ПнУ Польшчы, Укр. Палессе на У ад Гарыні, частку Расіі (бас. Дзясны, верхняй і сярэдняй Акі, вярхоўі Дняпра і Волгі, Падмаскоўе, паўд. Пскоўшчыну) і інш. Найбольш балтызмаў у бел. мове, менш у польск., рус. і ўкр. мовах, сустракаюцца ў чэшскай, балг., сербскахарвацкай, славенскай.

Ф.​Д.​Клімчук.

т. 2, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

балты́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. балты́йскі балты́йская балты́йскае балты́йскія
Р. балты́йскага балты́йскай
балты́йскае
балты́йскага балты́йскіх
Д. балты́йскаму балты́йскай балты́йскаму балты́йскім
В. балты́йскі (неадуш.)
балты́йскага (адуш.)
балты́йскую балты́йскае балты́йскія (неадуш.)
балты́йскіх (адуш.)
Т. балты́йскім балты́йскай
балты́йскаю
балты́йскім балты́йскімі
М. балты́йскім балты́йскай балты́йскім балты́йскіх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

беламо́рска-балты́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. беламо́рска-балты́йскі беламо́рска-балты́йская беламо́рска-балты́йскае беламо́рска-балты́йскія
Р. беламо́рска-балты́йскага беламо́рска-балты́йскай
беламо́рска-балты́йскае
беламо́рска-балты́йскага беламо́рска-балты́йскіх
Д. беламо́рска-балты́йскаму беламо́рска-балты́йскай беламо́рска-балты́йскаму беламо́рска-балты́йскім
В. беламо́рска-балты́йскі (неадуш.)
беламо́рска-балты́йскага (адуш.)
беламо́рска-балты́йскую беламо́рска-балты́йскае беламо́рска-балты́йскія (неадуш.)
беламо́рска-балты́йскіх (адуш.)
Т. беламо́рска-балты́йскім беламо́рска-балты́йскай
беламо́рска-балты́йскаю
беламо́рска-балты́йскім беламо́рска-балты́йскімі
М. беламо́рска-балты́йскім беламо́рска-балты́йскай беламо́рска-балты́йскім беламо́рска-балты́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДА́ЦКІЯ ПРАЛІ́ВЫ, Балтыйскія пралівы,

сістэма праліваў паміж п-вамі Скандынаўскі і Ютландыя. Злучае Балтыйскае м. з Паўночным м. Уключае пралівы Малы Бельт, Вялікі Бельт, Эрэсун, Катэгат і Скагерак. Д.п. — асн. шлях, які злучае парты Балтыйскага м. з партамі Сусв. акіяна.

т. 6, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЛТЫ́ЗМ,

слова, запазычанае з балтыйскіх моў. У бел. мове — пераважна з літоўскай, часткова з латышскай. Найб. інтэнсіўна асвойваліся ў перыяд ВКЛ. Пранікалі непасрэдна ў працэсе вусных моўных кантактаў.

Большасць балтызмаў не прыжыліся, засталіся пераважна словы быт. і гасп. ўжытку: «атоса», «венцер», «дойлід», «ёўня», «клуня», «лоўж», «пуня», «свіран», «торп» і інш. Некаторыя балтызмы маюць вузкае тэр. пашырэнне: «аруд», «груца», «прывен», «ройста». Балтыйскія па паходжанні ў бел. мове некаторыя тапонімы і антрапонімы («Ашмяны», «Жупраны», «Юрацішкі»; «Лукша», «Шніп», «Юргель»).

А.​М.​Булыка.

т. 2, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЭЙК ((Wijk) Нікалас ван) (4.10.1880, г. Дэлдэн, Нідэрланды — 25.3.1941),

галандскі славіст і балтыст. Праф. Лейдэнскага ун-та (з 1913). Даследаваў стараслав. і жывыя слав., а таксама балтыйскія мовы; іх фаналагічныя і акцэнтныя сістэмы, слав. фальклор, рус. і польск. л-ры. Пачаўшы з індаеўрапеістычных і германістычных даследаванняў, перайшоў да вывучэння праслав. мовы і сфармуляваў палажэнні аб тэндэнцыях да гармоніі і ўзыходзячай гучнасці склада як асноўных фактарах развіцця праслав. гукавой сістэмы.

Тв.:

Рус. пер. — История старославянского языка. М., 1957.

А.​Я.​Супрун.

т. 4, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУГА́ ((Būga) Казімерас) (6.11.1879, в. Пажыеге Зарасайскага р-на, Літва — 2.12.1924),

літоўскі мовазнавец. Праф. Пермскага (1918), Томскага (1919) і Ковенскага (1922) ун-таў. Даследаваў слав.-балтыйскія моўныя сувязі (у т. л. літоўска-беларускія) і балт. міфалогію; запісваў фальклор; вывучаў літ. геагр. назвы і ўласныя імёны, узаемаадносіны літоўцаў і беларусаў («Літоўска-беларускія ўзаемаадносіны і іх старажытнасць», 1925). Сабраў вял. картатэку (каля 500 тыс. картак), якая пакладзена ў аснову акад. слоўніка літоўскай мовы. Аўтар працы «Мова і старажытнасць» (1922).

Тв.:

Rinktiniai raštai. T. 1—3. Vilnius, 1958—62.

т. 3, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАЛІ́ВЫ МІЖНАРО́ДНЫЯ,

прыродныя марскія шляхі, якія злучаюць асобныя моры ці акіяны і выкарыстоўваюцца для міжнар. суднаходства. Паводле міжнар. звычаяў, практыкі і пагадненняў дзяржаў для такіх праліваў гістарычна ўстаноўлены прынцып свабоды праходу суднаў і пралёту самалётаў усіх краін. Паводле Канвенцыі ААН па марскім праве 1982, у пралівах, дзе існуе міжнар. суднаходства, усе судны і лятальныя апараты карыстаюцца правам свабоднага транзітнага праходу, і ім не павінны чыніцца перашкоды. Існуюць пралівы, якія вядуць у закрытыя моры і па сваім геагр. становішчы не служаць мэтам транзіту. Да іх адносяцца Балтыйскія і Чарнаморскія пралівы. Іх прававы рэжым рэгулюецца спец. міжнар. пагадненнямі і міжнар. звычаямі.

т. 12, с. 551

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)