бало́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бало́нны бало́нная бало́ннае бало́нныя
Р. бало́ннага бало́ннай
бало́ннае
бало́ннага бало́нных
Д. бало́ннаму бало́ннай бало́ннаму бало́нным
В. бало́нны (неадуш.)
бало́ннага (адуш.)
бало́нную бало́ннае бало́нныя (неадуш.)
бало́нных (адуш.)
Т. бало́нным бало́ннай
бало́ннаю
бало́нным бало́ннымі
М. бало́нным бало́ннай бало́нным бало́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бало́нны балло́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бало́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да балона. Балонная газіфікацыя. // Прызначаны для вытворчасці балонаў. Балонны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бало́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяльная пасудзіна для вадкасцей ці газаў.

Газавы б.

2. Гумавая аўтамабільная або іншая камера, якая напаўняецца паветрам.

Залатаны б.

3. Абалонка аэрастата, дырыжабля, якая напаўняецца газам (спец.).

|| памянш. бало́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. бало́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

балло́нный бало́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АКУМУЛЯ́ТАР,

прыстасаванне для назапашвання (акумуляцыі) энергіі з мэтай далейшага яе выкарыстання. У залежнасці ад віду энергіі адрозніваюць акумулятары: гідраўлічныя, механічныя (інерцыйныя), паравыя, пнеўматычныя, цеплавыя, электрычныя.

Гідраўлічны акумулятар назапашвае энергію рабочай вадкасці, што знаходзіцца пад ціскам. Выкарыстоўваецца для выраўноўвання ціску і расходу вадкасці ці газу з рэзкапераменнай нагрузкай. Бываюць гру́завыя, спружынныя, з пругкім корпусам, а таксама пнеўмагідраакумулятары поршневыя, мембранныя, балонныя. Інерцыйны акумулятар звычайна складаецца з масіўнага махавіка, вала, падшыпнікаў і кажуха. Мае мінім. страты энергіі на трэнне і супраціўленне паветра. Выкарыстоўваецца ў ветраэл. станцыях для выраўноўвання абаротаў генератара, прывода аўтаматрыс і аўтобусаў (гіробусаў), у прэсавым абсталяванні і інш. Паравы акумулятар — стальны бак, у якім назапашваецца адпрацаваная ў розных паравых машынах (напр., у паравым молаце) пара без змены агрэгатнага стану, якая затым расходуецца на тэхнал. мэты (напр., у сушыльных і прапарачных камерах) ці ў сан.-тэхн. прыстасаваннях (падагравальніках, цеплаабменніках і інш.). Пнеўматычны акумулятар — рэзервуар са сціснутым паветрам (ці інш. газам), падключаны да паветравода і абсталяваны засцерагальным клапанам, які рэгулюецца на зададзены гранічны ціск. Выкарыстоўваецца ў пнеўматычных сетках для выраўноўвання рабочага ціску і інш. Цеплавыя акумулятары (пастаяннага і пераменнага ціску) — пераважна паравадзяныя, назапашваюць цеплату ў цепласілавых устаноўках. Служаць для выраўноўвання цеплавых і сілавых нагрузак і недапушчэння перабояў у забеспячэнні парай прамысл. установак. Найб. пашыраны электрычны акумулятар.

Гідраўлічны акумулятар: а — гру́завы; ббалонны; 1 — рэзервуар; 2 — поршань; 3 — груз; 4 — балоны са сціснутым паветрам.

т. 1, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)