Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
балдахі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Упрыгожаны навес на слупках над ложкам, тронам, катафалкам і пад.
|| прым.балдахі́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
балдахі́нм. балдахи́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
балдахі́н, ‑а, м.
Заслона пераважна з каштоўнай тканіны на слупках над ложкам, катафалкам, насілкамі і пад. Спальня караля. Вялізны ўпрыгожаны ложак пад балдахінам.В. Вольскі.
[Іт. baldacchino.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАЛДАХІ́Н
(італьян. baldacchino літар. шаўковая тканіна з Багдада),
багаты цырыманіяльны навес над тронам, парадным ложкам і інш. Запазычаны з усх. мастацтва 11 ст. У культавай архітэктуры — пераносны ці стацыянарны навес над алтаром, амбонам, спавядальняй, надмагіллем. Спачатку рабілі з тканіны, потым з дрэва, металу, каменю ў форме купала, вежачкі, эдыкулы, драпіровак на стоечных апорах ці кансольнай падвесцы. У завяршэнні меў скульптуру, султан (плюмаж), аздабляўся пазументам, махрамі, кутасамі і інш. У мастацтве готыкі, рэнесансу, барока, класіцызму меў характэрную стылявую трактоўку (палац у Вілянаве, Польшча). На Беларусі высокімі маст. якасцямі вызначаліся балдахіны над амбонамі касцёлаў у в. Новая Мыш Баранавіцкага р-на, францысканскага ў Пінску, над алтаром капліцы (не збярогся) Каралеўскага палаца ў Гродне і інш.