БАКТЭРО́ІДЫ (ад бактэрыі + грэч. eidos від),
1) марфалагічна змененыя клеткі клубеньчыкавых бактэрый. Адрозніваюцца ад зыходных бактэрый большымі памерамі, вял. колькасцю глікагену і тлушчу, валюцінавых гранул (унутрыклетачны рэзерв фасфату) і актыўнай фіксацыяй атм. азоту. У адрозненне ад клубеньчыкавых бактэрый, якія развіваюцца па-за раслінай, бактэроіды пранікаюць у тканкі каранёў (звычайна бабовых раслін) і толькі там функцыянуюць.
2) Нерухомыя анаэробныя бактэрыі (палачкі), якія не ўтвараюць спораў. Жывуць у ротавай поласці, кішэчніку і палавых органах чалавека; патагенныя віды выклікаюць вострыя запаленчыя працэсы.
т. 2, с. 232
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бактэро́іды
(ад бактэрыі + -оід)
разнавіднасць клубеньчыкавых бактэрый; развіваюцца на каранях бабовых раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бактэро́ід
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
бактэро́ід |
бактэро́іды |
| Р. |
бактэро́іда |
бактэро́ідаў |
| Д. |
бактэро́іду |
бактэро́ідам |
| В. |
бактэро́ід |
бактэро́іды |
| Т. |
бактэро́ідам |
бактэро́ідамі |
| М. |
бактэро́ідзе |
бактэро́ідах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)