бакенба́рды, -аў, адз. -а, -ы, ж.

Частка барады ад скроняў па шчоках пры выгаленым падбародку.

Адпусціць б.

Насіць б.

|| прым. бакенба́рдны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бакенба́рды, -даў (ед. бакенба́рда ж.) бакенба́рды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бакенба́рды мн. бакенба́рды, -даў, ба́кі, -каў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бакенба́рды, ‑аў; адз. бакенбарда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Частка барады ад скроняў па шчоках пры выгаленым падбародку. [Марыя:] — Ён [майстар], малады і прыгожы, носіць такія дзівосныя бакенбарды. Лынькоў.

[Ням. Backenbart.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бакенба́рды мн. Báckenbart m -(e)s, -bärte; Kotelétten pl (невялікія)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бакенба́рды

(ням. Backenbart, ад Backe = шчака + Bart = барада)

частка барады ад скроняў уздоўж шчок пры выгаленым падбародку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бакенбарды, бакі; пэйсы, бакены (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бакенба́рда

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бакенба́рда бакенба́рды
Р. бакенба́рды бакенба́рдаў
Д. бакенба́рдзе бакенба́рдам
В. бакенба́рду бакенба́рды
Т. бакенба́рдай
бакенба́рдаю
бакенба́рдамі
М. бакенба́рдзе бакенба́рдах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ба́кі, -аў, адз. ба́ка, -і, ж.

Тое, што і бакенбарды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́кі, ‑аў; адз. бака, ‑і, ж.

Кароткія бакенбарды. Запусціць бакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)