бакаві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.

1. Бакавая частка чаго-н.

Б. армяка выгарала.

Б. судака.

2. Тое, што і бакавіца.

Б. кузава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бакаві́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бакаві́на бакаві́ны
Р. бакаві́ны бакаві́н
Д. бакаві́не бакаві́нам
В. бакаві́ну бакаві́ны
Т. бакаві́най
бакаві́наю
бакаві́намі
М. бакаві́не бакаві́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бакаві́на ж.

1. обо́чина, край м.; сторона́;

2. (туши) бок м.;

3. (в мебели, одежде) бокови́на, бокова́я сторона́;

4. обл. (в телеге) гря́дка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бакаві́на, ‑ы, ж.

1. Бакавая частка чаго‑н. Доўга сек [Эфір] бакавіну гары, доўга абліваўся салёным потам, але, нарэшце, прабіўся да нейкай мяккай пароды. М. Ткачоў.

2. Тое, што і бакавіца. Бакавіна вагона.

3. Бакавая частка тушы. — Шынкевіч таксама добрая цаца! — падчэпліваючы відэльцам сакавітую бакавіну ліня з каструлі, абурана прадаўжаў Фама Гаўрылавіч. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бакаві́на́

1. Затока ў рэчцы са стаячай вадой, дзе мочаць лён і каноплі (Слаўг.).

2. Край дарогі, броўка; бок, схіл дарогі (Нас., Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

бокови́на прост., спец. бакаві́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рашо́тчаты, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўяўляе сабой рашотку (у 1 знач.), зроблены ў выглядзе рашоткі; які нагадвае рашотку. Праз .. вязь рашотчатых ферм курыўся блакітны дымок — некуды бег, спяшаючыся, паравоз. Лынькоў. Рашотчатая бакавіна балкона па-ранейшаму ўпіралася.. [Казіку] ў грудзі. Шыловіч.

2. Загароджаны рашоткай. У рашотчатых вокнах царкоўных муроў сонна вохкалі галубы. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пабо́чынабакавіна, бок пры разбіранні тушы’ (Бяльк., Нар. лекс.), ’абочына’ (Сл. ПЗБ), паббчыны, паббцні ’драўляныя брускі на ручках воза’ (Дэмб. II, 417), паббцні ’ручкі ў вузгалоўі воза’ (Сл. ПЗБ). Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне ад бок (гл.). Адпаведнікі ў іншых слав. мовах: рус. побо́чина ў розных значэннях, у тым ліку паўн.бакавіна ў саней, прадольны верхні брус, абшыўка калёс, доскі’, серб.-харв. побо́чина ’мяса паміж рэбрамі і бядром’, укр. побо́чина ’бакавая сцяна’ і г. д. Ц у пабоцні ў выніку цокання; адносна змешвання ц і ч у слаўгарадскіх гаворках, гл. Яшкін, Узаемадзеянне, 151 і наст. Параўн. яшчэ Філін (Происх., 261) аб наяўнасці цокання ў заходніх раёнах Бранскай вобласці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гря́дка ж.

1. уменьш. гра́дка, -кі ж., обл. ляха́, -хі́ ж.;

2. чаще мн. (в телеге) бакаві́на, -ны ж., бі́ла, -ла ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збо́чына Схіл, бок канавы, узгорка; пакат (Слаўг.). Тое ж збочынне, бакаві́на́, бачковіна, пака́тасць, спа́дзістасць, пакот, пакоцвіна, покат (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)