ба́ка

‘бакенбарды’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ба́ка ба́кі
Р. ба́кі ба́каў
Д. ба́цы ба́кам
В. ба́ку ба́кі
Т. ба́кай
ба́каю
ба́камі
М. ба́цы ба́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ба́ка ж. ба́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БА́КА ((Baka) Юзаф) (18.3.1707, Міншчына — 2.5.1780),

польскі паэт, каталіцкі прапаведнік. Сын мсціслаўскага скарбніка Адама Бакі. У 1740-я г. жыў у Мінску. Потым вёў місіянерскую дзейнасць у Навагрудку і Вільні. Паэт. зб. «Развагі пра смяротны стан і грахоўную злосць» (1766) Бакі належыць да метафізічнай паэзіі позняга барока. Яго 2-я частка «Роздум пра непазбежную смерць» (1766), выдадзеная асобна, атрымала процілеглыя ацэнкі: у 19 ст. — прадмет насмешак і жартаўлівых наследаванняў, сёння лічыцца шэдэўрам гратэску; спроба паказаць у ёй дэманічную ўсёмагутнасць смерці блізкая да нігілізму. Стыль Бакі выкарыстоўвалі В.​Дунін-Марцінкевіч («Просьба» № 1), У.​Сыракомля («Наследаванне Баку»).

Літ.:

Nawarecki A. Czarny karnawał: «Uwagi śmierci niechybney» księdza Baki – poetyka tekstu i paradoksy recepcji. Wrocław etc., 1991.

А.​В.​Мальдзіс.

т. 2, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ба́ка ’бакенбарда’ (БРС, КЭС). Рус. ба́ки (мн.), укр. ба́ка ’тс’. Слова ўзнікла скарачэннем з бакенба́рды ’тс’. Гл. Праабражэнскі, 1, 12; Фасмер, 1, 110.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бака Ю. 2/78

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ба́кі, -аў, адз. ба́ка, -і, ж.

Тое, што і бакенбарды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бак², ба́ка, м.

Насавая частка верхняй палубы судна.

|| прым. ба́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

літра́ж, -у́, м.

Умяшчальнасць пасудзіны ў літрах.

Л. бака.

|| прым. літра́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́кі, -каў (ед. ба́ка ж.) ба́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́кі, ‑аў; адз. бака, ‑і, ж.

Кароткія бакенбарды. Запусціць бакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)