БА́ЗІСНАЯ СЕ́ТКА,

сістэма трохвугольнікаў, якая выкарыстоўваецца ў геадэзічных вымярэннях. Забяспечвае пераход з неабходнай дакладнасцю ад непасрэднага вымярэння на мясцовасці кароткага базіса геадэзічнага да больш доўгага (зыходнага) боку аднаго з трохвугольнікаў, якія ўваходзяць у склад самой трыянгуляцыі. Базісная сетка будуецца ў тых выпадках, калі непасрэднае вымярэнне зыходных бакоў трыянгуляцыі немагчымае ці нерэнтабельнае. Звычайна форма базіснай сеткі блізкая да ромба, малая дыяганаль якога служыць базісам, а большая — зыходным бокам трыянгуляцыі.

т. 2, с. 221

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́ЗІСНАЯ ЦАНА́,

1) база для вызначэння індэкса цэн у міжнар. гандлі (экспартных і імпартных) у цэлым і па асобных групах тавараў. Гэтыя звесткі друкуюцца ў міжнар. і нац. знешнегандл. статыстыцы, перыяд. выданнях ААН.

2) У рыначнай эканоміцы — цана тавару з пэўнымі фіксаванымі параметрамі (якасць, памер, хім. састаў), якая служыць базай цэн на дадзеную прадукцыю. Пры змене кан’юнктуры рынку базісная цана звычайна захоўвае пэўную стабільнасць, мяняюцца надбаўкі і скідкі да яе, што вядзе да ўстанаўлення рэальнага ўзроўню (росту ці зніжэння) цэн.

т. 2, с. 221

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ба́зісны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да базісу. Базісныя з’явы. Базісная частка калоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́зісны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ба́зісны ба́зісная ба́зіснае ба́зісныя
Р. ба́зіснага ба́зіснай
ба́зіснае
ба́зіснага ба́зісных
Д. ба́зіснаму ба́зіснай ба́зіснаму ба́зісным
В. ба́зісны (неадуш.)
ба́зіснага (адуш.)
ба́зісную ба́зіснае ба́зісныя (неадуш.)
ба́зісных (адуш.)
Т. ба́зісным ба́зіснай
ба́зіснаю
ба́зісным ба́зіснымі
М. ба́зісным ба́зіснай ба́зісным ба́зісных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ба́зісны Bsis-; Grund-;

ба́зісная цана́ Grndpreis m -es, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Grndpreis

m -es, -e камерц. ба́зісная цана́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АДУКА́ЦЫЯ АГУ́ЛЬНАЯ,

працэс і вынік авалодання асновамі навук, неабходнымі чалавеку для разумення з’яў прыроды і грамадства. Аснова полігэхн. і прафес. адукацыі. Адукацыю агульную атрымліваюць у навуч. установах і самаадукацыяй. Асн. структурнай адзінкай у сістэме адукацыі з’яўляецца агульнаадук. школа (дзярж., грамадскія і прыватныя). На аснове Статута сярэдняй агульнаадук. школы ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць пачатковыя (1—4-ы кл.), 9-гадовыя (базавыя; 1—9-ы кл.), сярэднія агульнаадукацыйныя школы (1—11, 12-ы кл.), з паглыбленым вывучэннем прадметаў, школы-інтэрнаты, спец. школы, ліцэі, гімназіі; для працоўнай моладзі створаны вячэрнія (пазменныя) сярэднія агульнаадукац. школы. Змест адукацыі агульнай вызначаецца агульнадзярж. (абавязковым стандартам для пэўнага ўзроўню адукацыі) і школьным (устанаўліваецца з улікам сац.-эканам. абставін, інтарэсаў вучняў) кампанентамі. Базісная частка вучэбных планаў і праграм адукацыі агульнай уяўляе сабой сукупнасць абавязковых і даступных для ўсіх вучняў ведаў і ўменняў, неабходных адукаванаму чалавеку незалежна ад яго прафесіі. Дыферэнцыяцыя навучання праводзіцца на розных узроўнях складанасці з улікам выяўленых здольнасцяў. На розных этапах развіцця грамадства існуе пэўны сац. неабходны і агульнадаступны ўзровень адукацыі. На Беларусі гэта 9-гадовая (базавая) адукацыя, якая гарантуецца дзяржавай. У 1994/95 навуч. г. на Беларусі 5062 агульнаадук. школы, у т. л. 4971 дзённая і 91 вячэрняя (пазменная), у якіх 1561,8 тыс. Вучняў.

М.С.Фяськоў, А.А.Канавальчык.

т. 1, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)