базе́даў

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. базе́даў базе́дава базе́дава базе́давы
Р. базе́давага базе́давай
базе́давае
базе́давага базе́давых
Д. базе́даваму базе́давай базе́даваму базе́давым
В. базе́даў (неадуш.)
базе́давага (адуш.)
базе́даву базе́дава базе́давы (неадуш.)
базе́давых (адуш.)
Т. базе́давым базе́давай
базе́даваю
базе́давым базе́давымі
М. базе́давым базе́давай базе́давым базе́давых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

базе́даў: ~дава хваро́ба мед. базе́дова боле́знь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

базе́даў, ‑дава.

У выразе: базедава хвароба — расстройства функцый шчытападобнай залозы.

[Ад уласн, імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БА́ЗЕДАЎ (Basedow) Іаган Бернхард

(11.9.1724, Гамбург — 25.7.1790),

нямецкі педагог, заснавальнік філантрапізму. Вывучаў тэалогію і філасофію ва ун-тах Лейпцыга і Кіля. Пед. погляды складваліся пад уплывам ідэй Я.А.Каменскага, Дж.Лока, Ж.Ж.Русо. Асн. ўвагу аддаваў выхаванню дзяцей з прывілеяваных саслоўяў. Мэту выхавання, арыентаванага на практыку, бачыў у падрыхтоўцы чалавека да шчаслівага і карыснага для сябе і грамадства жыцця. Адзін з першых у Германіі прапагандаваў ідэю рэліг. нейтралітэту школы. У 1774 адкрыў у г. Дэсаў «школу чалавекалюбства і добрых звычаяў». Асн. працы: «Прадстаўленне сябрам чалавека» (1768), «Метадычны дапаможнік для бацькоў і маці сем’яў і народаў» (1770), «Дапаможнік для першапачатковага навучання» (т. 1—4, 1774).

т. 2, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

базе́даў

[ням. К. Basedow = прозвішча ням. ўрача (1799—1854)];

б-ва хвароба — тое, што і тырэатаксікоз.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Базедаў валляк, гл. Валляк таксічны

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)