бажаво́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
бажаво́льны |
бажаво́льная |
бажаво́льнае |
бажаво́льныя |
| Р. |
бажаво́льнага |
бажаво́льнай бажаво́льнае |
бажаво́льнага |
бажаво́льных |
| Д. |
бажаво́льнаму |
бажаво́льнай |
бажаво́льнаму |
бажаво́льным |
| В. |
бажаво́льны (неадуш.) бажаво́льнага (адуш.) |
бажаво́льную |
бажаво́льнае |
бажаво́льныя (неадуш.) бажаво́льных (адуш.) |
| Т. |
бажаво́льным |
бажаво́льнай бажаво́льнаю |
бажаво́льным |
бажаво́льнымі |
| М. |
бажаво́льным |
бажаво́льнай |
бажаво́льным |
бажаво́льных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Бажаво́ліць ’непамерна многа хацець’ (Нас., Бяльк.), бажаво́льны ’пераборлівы, вычварны’ (Нас.), бажаволле ’непамернае жаданне’ (Нас., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц.). Параўн. рус. божево́литься ’шалець, вар’яцець’, божево́льный ’звар’яцелы; злосны, наравісты’, укр. божеві́лля ’вар’яцтва’, божеві́льний ’звар’яцелы’, божево́літи ’вар’яцець’. У аснове гэтай табуістычнай назвы (розныя хваробы, вар’яцтва часта эўфемістычна называюцца божымі) ляжыць выраз божая воля (вар’яцтва — гэта тое, што бывае па божай волі). У бел. мове першапачатковая семантыка некалькі змянілася (’вар’яцтва’ → ’непамернае жаданне’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)