Бадэн (гістар.) 9/232

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БА́ДЭН (Baden),

гістарычная вобласць на ПдЗ Германіі. З 11 ст. ням. маркграфства. У 1535 падзялілася на маркграфствы Бадэн-Бадэн (каталіцкае) і Бадэн-Дурлах (пратэстанцкае). У 1771 яны зноў аб’яднаны. У 1806—1918 вял. герцагства са сталіцай у Карлсруэ. Закон аб выбарах, канстытуцыя Бадэна 1818 былі ўзорам ранняга герм. канстытуцыяналізму. У час Рэвалюцыі 1848—49 у Германіі ў Бадэне адбыліся паўстанні, у т. л. Бадэнска-Пфальцкае паўстанне 1849. У аўстра-прускай вайне 1866 Бадэн удзельнічаў на баку Аўстрыі, у 1870 уступіў у Паўн.-Германскі саюз, з 1871 у складзе Германскай імперыі. З 1919 рэспубліка ў складзе Веймарскай рэспублікі, пасля 1933 зямля фаш. Германіі. У 1945 Бадэн акупіравалі амер. (Пн) і франц. (Пд) саюзныя войскі. Пасля рэферэндуму 6.12.1951 Бадэн увайшоў у зямлю ФРГ Бадэн-Вюртэмберг.

т. 2, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ба́дэн м. Báden n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

БА́ДЭН (Baden),

Бадэн-бай-Він, горад у Аўстрыі, у перадгор’ях Венскага Лесу, зямля Ніжняя Аўстрыя. Засн. Стараж. рымлянамі. Каля 24 тыс. ж. (1991). Вінаробства. Бальнеалагічны курорт. Міжнар. вядомасць набыў у канцы 18—19 ст., калі стаў месцам адпачынку і летняй рэзідэнцыяй аўстр. двара. 15 крыніц тэрмальных (да 36 °C) серных мінер. водаў для лячэння захворванняў сардэчна-сасудзістай, перыферычнай нерв., апорна-рухальнай і інш. сістэм. Санаторыі, гасцініцы, пансіянаты, НДІ рэўматалогіі і бальнеалогіі. Буйнейшы ў Ніжняй Аўстрыі цэнтр турызму. Музеі. Гатычныя касцёлы. Замкі 12 і 13 ст. (перабудаваныя). Старадаўнія камяніцы, у т. л. «Дом Моцарта».

т. 2, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́ДЭН (Baden),

горад на Пн Швейцарыі, у кантоне Аргаў, на р. Лімат. Засн. Стараж. рымлянамі. Каля 67 тыс. ж. (1990). Эл.-тэхн., лёгкая прам-сць. Бальнеалагічны курорт. Арх. помнікі 15—18 ст.

т. 2, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАДЭ́Н ((Bodin) Жан) (1530, г. Анжэ, Францыя — 1596),

французскі мысліцель, сацыёлаг, прававед. Вывучаў права ў Тулузе. У працы «Метад лёгкага вывучэння гісторыі» (1566) разглядаў грамадства як суму кроўна-гасп. саюзаў. У творы «Шэсць кніг пра рэспубліку» (1576), адмаўляючы боскае паходжанне ўлады, абгрунтоўваў ідэю спадчыннай манархіі. Прычынай паліт. пераваротаў лічыў маёмасную няроўнасць. У кн. «Дыялог сямі чалавек» (1593) абараняў дэістычную ідэю прыроднага паходжання рэлігіі.

Ж.Бадэн.

т. 2, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ба́дэн-ба́дэнскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ба́дэн-ба́дэнскі ба́дэн-ба́дэнская ба́дэн-ба́дэнскае ба́дэн-ба́дэнскія
Р. ба́дэн-ба́дэнскага ба́дэн-ба́дэнскай
ба́дэн-ба́дэнскае
ба́дэн-ба́дэнскага ба́дэн-ба́дэнскіх
Д. ба́дэн-ба́дэнскаму ба́дэн-ба́дэнскай ба́дэн-ба́дэнскаму ба́дэн-ба́дэнскім
В. ба́дэн-ба́дэнскі (неадуш.)
ба́дэн-ба́дэнскага (адуш.)
ба́дэн-ба́дэнскую ба́дэн-ба́дэнскае ба́дэн-ба́дэнскія (неадуш.)
ба́дэн-ба́дэнскіх (адуш.)
Т. ба́дэн-ба́дэнскім ба́дэн-ба́дэнскай
ба́дэн-ба́дэнскаю
ба́дэн-ба́дэнскім ба́дэн-ба́дэнскімі
М. ба́дэн-ба́дэнскім ба́дэн-ба́дэнскай ба́дэн-ба́дэнскім ба́дэн-ба́дэнскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ба́дэн-вюртэмбе́ргскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ба́дэн-вюртэмбе́ргскі ба́дэн-вюртэмбе́ргская ба́дэн-вюртэмбе́ргскае ба́дэн-вюртэмбе́ргскія
Р. ба́дэн-вюртэмбе́ргскага ба́дэн-вюртэмбе́ргскай
ба́дэн-вюртэмбе́ргскае
ба́дэн-вюртэмбе́ргскага ба́дэн-вюртэмбе́ргскіх
Д. ба́дэн-вюртэмбе́ргскаму ба́дэн-вюртэмбе́ргскай ба́дэн-вюртэмбе́ргскаму ба́дэн-вюртэмбе́ргскім
В. ба́дэн-вюртэмбе́ргскі (неадуш.)
ба́дэн-вюртэмбе́ргскага (адуш.)
ба́дэн-вюртэмбе́ргскую ба́дэн-вюртэмбе́ргскае ба́дэн-вюртэмбе́ргскія (неадуш.)
ба́дэн-вюртэмбе́ргскіх (адуш.)
Т. ба́дэн-вюртэмбе́ргскім ба́дэн-вюртэмбе́ргскай
ба́дэн-вюртэмбе́ргскаю
ба́дэн-вюртэмбе́ргскім ба́дэн-вюртэмбе́ргскімі
М. ба́дэн-вюртэмбе́ргскім ба́дэн-вюртэмбе́ргскай ба́дэн-вюртэмбе́ргскім ба́дэн-вюртэмбе́ргскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Бадэн-Бадэн (курорт, ФРГ) 2/69

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БА́ДЭН-БА́ДЭН (Baden-Baden),

горад, бальнеалагічны курорт на ПдЗ ФРГ, у гарах Шварцвальд, зямля Бадэн-Вюртэмберг. Вядомы са стараж.-рымскіх часоў (з пач. нашай эры). 52 тыс. ж. (1990). Паліграф., эл.-тэхн., тэкст., хім., тытунёвая прам-сць. Міжнар. вядомасць як курорт набыў у 19 ст. Каля 20 крыніц тэрмальных (да 68 °C) радонавых водаў, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні суставаў, перыферычнай нерв., сардэчна-сасудзістай, апорна-рухальнай, стрававальнай сістэм. Санаторыі, матэлі, пансіянаты з лячэннем, пітныя галерэі і інш. Музеі. Арх. помнікі 7—19 ст.

Горад Бадэн-Бадэн.

т. 2, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)