багаце́йшы

прыметнік, якасны, вышэйшая cтупень параўнання

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. багаце́йшы багаце́йшая багаце́йшае багаце́йшыя
Р. багаце́йшага багаце́йшай
багаце́йшае
багаце́йшага багаце́йшых
Д. багаце́йшаму багаце́йшай багаце́йшаму багаце́йшым
В. багаце́йшы (неадуш.)
багаце́йшага (адуш.)
багаце́йшую багаце́йшае багаце́йшыя (неадуш.)
багаце́йшых (адуш.)
Т. багаце́йшым багаце́йшай
багаце́йшаю
багаце́йшым багаце́йшымі
М. багаце́йшым багаце́йшай багаце́йшым багаце́йшых

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

багаце́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. ад прым. багаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЖУКО́ЦІН, Джукетаў,

горад Балгарыі Волжска-Камскай (цяпер гарадзішча каля г. Чыстапаль у Татарстане).

Узнік у дамангольскі перыяд. У залатаардынскія часы (канец 13—14 ст.) багацейшы горад Волжскай Балгарыі. Разбураны ў 1-й пал. 15 ст. На гарадзішчы знойдзена шмат манет, у т. л. скарбы. У 1923 знойдзены т.зв. Джукетаўскі скарб залатых і сярэбраных упрыгожанняў канца 14 ст., які сведчыць пра высокае майстэрства балг. рамеснікаў-ювеліраў.

т. 6, с. 448

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бага́ты, -ая, -ае; багаце́йшы.

1. Які валодае вялікай маёмасцю, грашовымі сродкамі, заможны.

Б. чалавек.

Б. (наз.) беднага не разумее.

2. Які вызначаецца вялікай колькасцю чаго-н., мноствам даброт.

Б. ўлоў.

Б. край.

3. Які дорага каштуе, вызначаецца раскошай.

Б. касцюм.

4. перан. Які змяшчае ў сабе многа ўнутраных якасцей.

Багатая натура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бога́че сравнит. ст.

1. нареч. багаце́й;

стол сего́дня у́бран бога́че, чем вчера́ стол сяго́ння прыбра́ны багаце́й, чым учо́ра;

2. прил. багаце́йшы;

э́тот колхо́з бога́че гэ́ты калга́с багаце́йшы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

УФІ́ЦЫ,

адна з буйнейшых карцінных галерэй Італіі. Размешчана ў г. Фларэнцыя, у будынку, узведзеным для ўрадавых канцылярый (1560—85, арх. Дж.​Вазары і Б.​Буанталенці). Засн. ў 1575 на базе калекцый роду Медычы. Захоўвае багацейшы ў свеце збор італьян. жывапісу 13—18 ст., у т. л. работы Дуча, Джота, Учэла, П’ера дэла Франчэска, С.​Батычэлі, Леанарда да Вінчы, Рафаэля, Тыцыяна і інш., творы ант. мастацтва, большасці школ еўрап. жывапісу, унікальны збор аўтапартрэтаў еўрап. мастакоў.

т. 16, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІНТА́І (Theragra),

род рыб сям. трасковых. 2 віды: М. далёкаўсходні — T. chalcogramma (пашыраны ў паўн. ч. Ціхага ак.) і М. атлантычны — T. finnmarchica (Нарвежскае м.). Жывуць на глыб. 500—700 м. Чародныя.

Даўж. да 75 см, маса да 1,5 кг. Верх цела са шматлікімі цёмнымі плямамі. Спінных плаўнікоў 3, анальных 2, хваставы з невял. выемкай. Вочы вялікія. Кормяцца ракападобнымі; дробнай рыбай. Ікра пелагічная, дробная; нераст на мелкаводдзі. М. далёкаўсходні — аб’ект промыслу. Тлушч з печані багацейшы на вітаміны за трасковы.

Мінтай далёкаўсходні.

т. 10, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гармані́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гармоніі (у 3 знач.); заснававы на прынцыпах гармоніі. Гарманічны рад. Гарманічны стыль у музыцы.

2. Стройны, мілагучны, зладжаны. Гарманічны верш.

3. Поўны гармоніі (у 2 знач.); які знаходзіцца ў стройным спалучэнні, у адпаведнасці з чым‑н. Уяўленні аб пажаданым, гарманічным грамадскім ладзе жывіліся ясным розумам народа, які захаваў багацейшы вопыт гісторыі. Перкін.

4. Спец. Раўнамерны, рытмічны. Гарманічныя ваганні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІРМАЛО́ГІЙ, ірмалагіён, ірмалой, ермалой,

зборнік ірмосаў праваслаўнага богаслужэння. Як аднажанравая пеўчая кніга склаўся ў 10 ст. ў Візантыі. Яго структура падпарадкавана сістэме асмагласся; унутры кожнага гласу ірмосы размешчаны ў паслядоўнасці 9 песень канона, выкладзеных знаменным спевам. У Расіі існуюць І. богаслужэбны, з поўнымі слоўнымі тэкстамі канонаў, і пеўчы, які ўключае толькі ірмосы нядзельных і святочных канонаў, сядмічных службаў Актоіха і інш. песнапенні. Поўны І. уключае каля 1050 ірмосаў. Першыя друкаваныя зб-кі — «Ірмалагіён» (1700, Львоў) і «Ірмалогій нотнага спеву» (1772).

Найб. ранняе ўпамінанне пра бел. І. адносіцца да 15 ст. У канцы 16 ст. на Беларусі і Украіне склаўся тып паўд.зах. І. ў ноталінейным выкладанні. Ён значна багацейшы ў жанравых адносінах, акрамя ірмосаў уключае святочныя песнапенні ўсяго царк. гадавога круга, у т. л. з Актоіха, Святаў і Абіходу, выкладзеныя знаменным, кіеўскім, балг. і мясц. спевамі. Захавалася некалькі дзесяткаў бел. аднагалосых І. 16—18 ст. і больш позніх. Яны вылучаюцца дэмакратызмам, імкненнем да індывідуалізацыі, часам выяўленчасцю мелодыі, выкарыстаннем муз. сімволікі. Вядомы Супрасльскі І. (1598—1601), магілёўскія, віцебскія, віленскія, куцеінскія, нова-іерусалімскія, жыровіцкія, слуцкія і інш. І., выкладзеныя нац. мясц. спевамі, што сведчыць пра існаванне ў тагачаснай Беларусі шматлікіх пеўчых школ. Бываюць І. практычнай накіраванасці (простыя, без аздаблення) і святочныя (па-мастацку аформленыя, багата ўпрыгожаныя застаўкамі, ініцыяламі, мініяцюрамі і інш.).

Л.​П.​Касцюкавец.

т. 7, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

наря́днее сравнит. ст.

1. нареч. прыгажэ́й, багаце́й; шыко́ўней, больш шыко́ўна, пышне́й; см. наря́дно;

2. прил. больш прыбра́ны, больш убра́ны; больш вы́страены; прыгажэ́й (багаце́й, шыко́ўней, больш шыко́ўна, пышне́й) адзе́ты (апра́нуты, апра́нены разг.); прыгажэ́йшы; багаце́йшы; шыко́ўнейшы, больш шыко́ўны; пышне́йшы; см. наря́дный.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)