УФІ́ЦЫ,

адна з буйнейшых карцінных галерэй Італіі. Размешчана ў г. Фларэнцыя, у будынку, узведзеным для ўрадавых канцылярый (1560—85, арх. Дж.​Вазары і Б.​Буанталенці). Засн. ў 1575 на базе калекцый роду Медычы. Захоўвае багацейшы ў свеце збор італьян. жывапісу 13—18 ст., у т. л. работы Дуча, Джота, Учэла, П’ера дэла Франчэска, С.​Батычэлі, Леанарда да Вінчы, Рафаэля, Тыцыяна і інш., творы ант. мастацтва, большасці школ еўрап. жывапісу, унікальны збор аўтапартрэтаў еўрап. мастакоў.

т. 16, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)