багасло́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. багасло́ўскі багасло́ўская багасло́ўскае багасло́ўскія
Р. багасло́ўскага багасло́ўскай
багасло́ўскае
багасло́ўскага багасло́ўскіх
Д. багасло́ўскаму багасло́ўскай багасло́ўскаму багасло́ўскім
В. багасло́ўскі (неадуш.)
багасло́ўскага (адуш.)
багасло́ўскую багасло́ўскае багасло́ўскія (неадуш.)
багасло́ўскіх (адуш.)
Т. багасло́ўскім багасло́ўскай
багасло́ўскаю
багасло́ўскім багасло́ўскімі
М. багасло́ўскім багасло́ўскай багасло́ўскім багасло́ўскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

багасло́ўскі богосло́вский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

багасло́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да багаслоўя. Багаслоўскія кнігі. // Звязаны з дзейнасцю багасловаў. Багаслоўскія дыспуты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАГАСЛО́ЎСКІ Мікіта Уладзіміравіч

(н. 22.5.1913, С.-Пецярбург),

рускі кампазітар. Нар. арт. СССР (1983). Багаслоўскі — майстар песеннага жанру (больш за 300 песень), найб. папулярныя «Спяць курганы», «Цёмная ноч», «Любімы горад» і інш. Сярод інш. твораў: опера «Соль» паводле І.Бабеля (1981); муз.-лірычныя драмы «Балаганчык» і «Незнаёмка» паводле А.Блока (1982); муз. Камедыі; 8 сімфоній; сімф. аповесць «Васіль Цёркін» (1950); музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў (каля 120). Аўтар кн. «Тысяча дробязяў» (1973), «Відавочнае, але верагоднае» (1981) і інш.

т. 2, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

багасло́ўскі theolgisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

БАГАСЛО́ЎСКІ Міхаіл Міхайлавіч

(25.3.1867, Масква — 20.4.1929),

расійскі гісторык. Акад. АН СССР (1921). Скончыў Маскоўскі ун-т (1891). З 1911 праф. гэтага ун-та. Вучань В.В.Ключэўскага. Даследаваў гісторыю Расіі 18 ст. ў працах «Быт і норавы рускага дваранства ў першай палавіне XVIII ст.» (1906), «Пётр Вялікі і яго рэформа» (1920), «Пётр I. Матэрыялы для біяграфіі» (т. 1—5, 1940—48) і інш. Быў сакратаром Маскоўскага т-ва гісторыі і старажытнасцяў расійскіх, старшынёй Рус. гіст. Т-ва.

т. 2, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

багасло́ўе, -я, н.

Царкоўнае вучэнне пра Бога і догматы рэлігіі.

|| прым. багасло́ўскі, -ая, -ае.

Багаслоўскія кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

багасло́ў, -ло́ва, мн.о́вы, -ло́ваў, м.

1. Спецыяліст у галіне багаслоўя.

2. Навучэнец старэйшых класаў духоўнай семінарыі (уст.).

|| прым. багасло́ўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бібле́йска-багасло́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бібле́йска-багасло́ўскі бібле́йска-багасло́ўская бібле́йска-багасло́ўскае бібле́йска-багасло́ўскія
Р. бібле́йска-багасло́ўскага бібле́йска-багасло́ўскай
бібле́йска-багасло́ўскае
бібле́йска-багасло́ўскага бібле́йска-багасло́ўскіх
Д. бібле́йска-багасло́ўскаму бібле́йска-багасло́ўскай бібле́йска-багасло́ўскаму бібле́йска-багасло́ўскім
В. бібле́йска-багасло́ўскі (неадуш.)
бібле́йска-багасло́ўскага (адуш.)
бібле́йска-багасло́ўскую бібле́йска-багасло́ўскае бібле́йска-багасло́ўскія (неадуш.)
бібле́йска-багасло́ўскіх (адуш.)
Т. бібле́йска-багасло́ўскім бібле́йска-багасло́ўскай
бібле́йска-багасло́ўскаю
бібле́йска-багасло́ўскім бібле́йска-багасло́ўскімі
М. бібле́йска-багасло́ўскім бібле́йска-багасло́ўскай бібле́йска-багасло́ўскім бібле́йска-багасло́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

па́стырска-багасло́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. па́стырска-багасло́ўскі па́стырска-багасло́ўская па́стырска-багасло́ўскае па́стырска-багасло́ўскія
Р. па́стырска-багасло́ўскага па́стырска-багасло́ўскай
па́стырска-багасло́ўскае
па́стырска-багасло́ўскага па́стырска-багасло́ўскіх
Д. па́стырска-багасло́ўскаму па́стырска-багасло́ўскай па́стырска-багасло́ўскаму па́стырска-багасло́ўскім
В. па́стырска-багасло́ўскі (неадуш.)
па́стырска-багасло́ўскага (адуш.)
па́стырска-багасло́ўскую па́стырска-багасло́ўскае па́стырска-багасло́ўскія (неадуш.)
па́стырска-багасло́ўскіх (адуш.)
Т. па́стырска-багасло́ўскім па́стырска-багасло́ўскай
па́стырска-багасло́ўскаю
па́стырска-багасло́ўскім па́стырска-багасло́ўскімі
М. па́стырска-багасло́ўскім па́стырска-багасло́ўскай па́стырска-багасло́ўскім па́стырска-багасло́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)