БАГАСЛО́ЎСКІ Мікіта Уладзіміравіч
(н. 22.5.1913, С.-Пецярбург),
рускі кампазітар. Нар. арт. СССР (1983). Багаслоўскі — майстар песеннага жанру (больш за 300 песень), найб. папулярныя «Спяць курганы», «Цёмная ноч», «Любімы горад» і інш. Сярод інш. твораў: опера «Соль» паводле І.Бабеля (1981); муз.-лірычныя драмы «Балаганчык» і «Незнаёмка» паводле А.Блока (1982); муз. Камедыі; 8 сімфоній; сімф. аповесць «Васіль Цёркін» (1950); музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў (каля 120). Аўтар кн. «Тысяча дробязяў» (1973), «Відавочнае, але верагоднае» (1981) і інш.
т. 2, с. 200
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)