Багаро́дзіца, -ы, ж. (з вялікай літары).

У хрысціянскай рэлігіі: Маці Божая, маці Хрыста.

Прасвятая Багародзіца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Багаро́дзіца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. Багаро́дзіца Багаро́дзіцы
Р. Багаро́дзіцы Багаро́дзіц
Д. Багаро́дзіцы Багаро́дзіцам
В. Багаро́дзіцу Багаро́дзіц
Т. Багаро́дзіцай
Багаро́дзіцаю
Багаро́дзіцамі
М. Багаро́дзіцы Багаро́дзіцах

Крыніцы: tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Багаро́дзіца ж., рел. Богоро́дица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

багаро́дзіца, ‑ы, ж.

У хрысціянскай рэлігіі — матка боская, маці Хрыста.

•••

Сядзець як багародзіца гл. сядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Багародзіца (міфал.) 2/55

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БАГАРО́ДЗІЦА, Божая Маці,

у хрысціянскай міфалогіі найсвяцейшая Дзева Марыя, Мадонна, маці бязгрэшна зачатага Ісуса Хрыста. У 4 ст. абвешчана «прачыстай», на Усяленскім саборы 431 у Эфесе афіцыйна прызнана Багародзіцай і Царыцай Нябеснай. У каталіцызме, дзе культ Мадонны асабліва папулярны, абвешчаны шэраг догматаў, якіх не было ў стараж. царк. традыцыі. З 12 ст. на Захадзе распаўсюджваецца легенда пра бязгрэшнае зачацце Марыі яе маці Ганнай. У 1854 гэтая версія афіцыйна замацавана ў форме догмату. У 1950 прыняты догмат аб цялесным узнясенні Багародзіцы пасля смерці на неба, а ў 1964 папам Паўлам VI найсвяцейшая Дзева Марыя абвешчана «маці царквы». Тэма Багародзіцы з дзіцем шырока выкарыстоўваецца ў сусв. выяўленчым мастацтве і л-ры.

Да арт. Багародзіца. Абраз «Маці Божая Замілаванне» з Брэстчыны. 1644.

т. 2, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Багаро́дзіца ж. рэл. Mútter Góttes, Madónna f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мадо́нна, -ы, ж.

Багародзіца ў католікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Богоро́дица рел. Багаро́дзіца, -цы ж., Ма́ці Бо́ская (Бо́жая).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МАДО́ННА (італьян. Madonna),

тое, што Багародзіца.

т. 9, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)