Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
багаві́ннесобир., ср. во́доросли мн.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
багаві́нне, ‑я, н.; зб.
Разм. Водарасці. Час ад часу на лёску намотвалася зялёнае багавінне, паплаўкі ападалі на дно; прыходзілася выцягваць вуды.Савіцкі.Даніла адаткнуў калочак з дна каша, высыпаў у торбу рыбу і, выцягваючы з багавіння ногі, стаў выбірацца на сухое.Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
багаві́ннен. (водарасці) Álge f -, -n, Tang m -(e)s, -е;
марско́е багаві́нне Séetang m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Багаві́нне ’водарасці, ціна’ (БРС, Гарэц.), ’водарасці; глей, мул; топкае балота, дрыгва’ (Інстр. лекс.). Рус.курск.багови́нье ’рачныя і балотныя расліны’, укр.багови́ння, багаві́ння ’від водарасцей’. Вытворнае ад bagъva ’балота, багна’, укр.багва́ ’тс’ (праформа bagy, род. скл. bagъve; параўн. і назву рэчкі Багва, гл. Развадоўскі, Studia, 239 і наст.; Фасмер, 1, 102, але думка Развадоўскага (там жа) аб герм. паходжанні *bagy вельмі няпэўная), суф. ‑inьje. Праформай можа быць і bagov‑inьje (старая ŭ‑аснова тыпу bagŭ: bagov‑, параўн. Развадоўскі, Studia, 240).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
alga[ˈælgə]n. (pl.algae) во́дарасць, багаві́нне
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)